Пра нас

Беларускі Універсітэт Залатога Веку (УЗВ) у Польшчы – гэта адукацыйна-інтэграцыйная пляцоўка для сталых беларусаў, якія жывуць зараз у Польшчы.

Са студзеня 2026 г. УЗВ працуе ў Беластоку, Варшаве, Гданьску і Уроцлаве.

Ініцыятарамі стварэння УЗВ з’яўляюцца Лана і Вітаўт Руднікі, сябры праўлення Міжнароднага фонда развіцця адукацыі дарослых (ifae.live).

Мы больш за 15 год працавалі для развіцця першага беларускага “Універсітэту Залатога Веку” у Гародні.

Мы ведаем, якімі прынцыпамі і каштоўнасцямі кіравацца, ведаем, як з нуля стварыць месца, якое будзе дапамагаць жыць актыўна і быць запатрабаванымі, ведаем, як пісьменна працаваць са сталымі людзьмі – каб ім было бяспечна, цікава і карысна. 

Мы ведаем, як цяжка адаптавацца ў новай краіне, як складана здабыць сяброў і прыязнае атачэнне, як складана інтэгравацца ў розныя супольнасці.

Мы хочам, каб у сталых беларусаў, якія перажываюць шмат стрэсу, з’явілася падтрымліваючае асяроддзе. 

Менавіта таму мы ствараем прыязныя для сталых людзей пляцоўкі ў Польшчы, дзе гэтыя людзі знойдуць увагу, цеплыню, новыя веды і спрыяльнае асяроддзе. 

Мы ніколі не працавалі фармальна. Мы вельмі адказна ставімся да тых людзей, якіх мы падбіраем у каманду. Мы робім нашыя праграмы з вялікай любоўю і адказнасцю да людзей, якія да нас прыходзяць.

Мы маем добрых мясцовых і міжнародных партнёраў, разам з якімі ўжо зараз робім цікавыя і карысныя праекты для сталых людзей і не толькі.

Першы сезон працы Універсітэта доўжыўся са студзеня да красавіка 2026 г.

Выпускнікамі першага набору сталі больш за 100 студэнтаў.

Падтрымайце нас!

Праца Універсітэту Залатога Веку базуецца найперш на валацёрскай працы арганізатараў і выкладчыкаў.

Вы можаце падтрымаць нас, зрабіўшы дабраахвотнае ахвяраванне на статутныя мэты Міжнароднага фонда развіцця адукацыі дарослых.

Гэта дапаможа нам дапамагчы яшчэ большай колькасці сталых Беларусаў у Польшчы!

Ахвяраванне на статутныя мэты

Міжнародны Фонд развіцця адукацыі дарослых

Атрымальнік

Międzynarodowa Fundacja Rozwoju Edukacji Dorosłych

Банк

Erste Bank Polska

IBAN

PL36 1090 2851 0000 0001 5406 7279

SWIFT / BIC

WBKPPLPP

Прызначэнне плацяжу

Darowizna na cele statutowe

❤ Ахвяраванне падтрымлівае адукацыйныя праграмы для беларусаў у эміграцыі. Дзякуй за вашу дапамогу!

Аплаціць праз QR-код

Адскануйце мабільным банкам

Фармат EPC/SEPA — PKO, ING, mBank, Santander, BNP і інш. Суму ўводзіце самастойна.

💻 На камп’ютары — адсканіруйце QR-код банкаўскім дадаткам на тэлефоне.

📱 На тэлефоне — скапіюйце рэквізіты і ўстаўце іх у банкаўскі дадатак.

Перад адпраўкай перакладу праверце атрымальніка. Суму вы вызначаеце самастойна.

Ахвяраванне з’яўляецца добраахвотным і ажыццяўляецца ў форме банкаўскага перакладу.

Пералічаныя сродкі разглядаюцца як ахвяраванне (darowizna) згодна са артыкулам 888 §1 Цывільнага кодэкса Польшчы і выкарыстоўваюцца для рэалізацыі статутных мэтаў фонду.

Пры пераліку ахвяравання Фонд атрымлівае персанальныя даныя, якія змяшчаюцца ў банкаўскай аперацыі (у тым ліку імя і прозвішча, нумар рахунку, суму і дату транзакцыі), выключна для рэалізацыі ахвяравання, вядзення бухгалтарскага ўліку і выканання абавязкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

Апрацоўка персанальных дадзеных ажыццяўляецца згодна з Рэгламентам (ЕС) 2016/679 (RODO) і Палітыкай прыватнасці Międzynarodowa Fundacja Rozwoju Edukacji Dorosłych. Узор тут.

Нашыя партнёры:

Fundacja Zachód Wschód Wsparcie (Варшава)

Беларускі моладзевы хаб (Варшава)

Fundacja Kupalinka (Варшава)

Dolnośląska Biblioteka Publiczna im. Tadeusza Mikulskiego we Wrocławiu

Fundacja OKNO NA WSCHÓD (Беласток)

Europejskie Centrum Solidarności (Гданьск)

Кавярня KAKAO. Białoruskie wypieki (Варшава)

Будзем радыя адказаць на вашыя пытанні і прапановы пра супрацу: university.golden.age@gmail.com