Падтрымайце нас ахвяраваннямі і стварайце Беларускі Універсітэт Залатога Веку з намі!

Універсітэт Залатога Веку – гэта праграма для сталых беларусаў у Польшчы. Тут мы вучымся, сустракаемся са “сваімі” і знаёмімся з новымі людзьмі, дапамагаем іншым і ствараем свае праекты.

У гэтым сезоне Універсітэт Залатога Веку працягне працаваць у Варшаве, Беластоку, Гданьску і Уроцлаве.

❤️ І сёння мы просім вас аб падтрымцы.

Мы стараемся быць максімальна ашчаднымі. Мы не здымаем офісы і не плацім за камуналку. Мы шукаем бясплатныя памяшканні для заняткаў у бібліятэках, культурных цэнтрах і ў нашых партнёраў. Мы абапіраемся на валанцёрскую працу выкладчыкаў.

Але каб УЗВ рос і развіваўся, нам патрэбныя рэсурсы на тое, без чаго немагчыма ўпэўненна стаяць на нагах і развівацца нават пры самай ашчаднай мадэлі дзейнасці.

Гэта каманда, якая штодня каардынуе працу адразу ў чатырох гарадах, вядзе камунікацыю са студэнтамі, выкладчыкамі і партнёрамі, вырашае арганізацыйныя пытанні, напаўняе сайт і трымае ўвесь гэты складаны механізм жывым.

Гэта выдаткі на матэрыялы для заняткаў, на адукацыйныя і інтэграцыйныя мерапрыемствы для нашых студэнтаў.

Таму мы адкрываем збор ахвяраванняў на новы сезон Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы.

Куды пойдуць вашыя ахвяраванні?

Вы можаце ахвяраваць адвольную суму.

Ахвяраваныя вамі 10, 20, 50 ці 100 злотых могуць пайсці на аплату:

  • гадзіны працы каардынатаркі, якая дамаўляецца пра памяшканне ці расклад;
  • матэрыялаў для заняткаў;
  • новай ініцыятывы ўдзельнікаў (дабрачыннай акцыі, выставы і г.д.).

А яшчэ вашыя ахвяраванні даюць адчуванне, што тое, што мы робім – патрэбна не толькі нам, што сталыя беларусы ў эміграцыі – не забытыя і не пакінутыя беларусамі іншых пакаленняў.

Вы можаце проста зрабіць ахвяраванне на УЗВ, а можаце падтрымаць нас адрасна, стаўшы, напрыклад, мецэнатамі ўсёй праграмы, альбо канкрэтнага курса альбо накірунка дзейнасці.

Мы з радасцю апублікуем (калі вы гэтага захочаце), вашыя імёны ў пераліку дабрачынцаў УЗВ.

УЗВ — гэта тое, што мы ствараем разам

Мы верым, што ўзрост – гэта толькі лічбы, што пасля 55 можна пачаць вывучаць нешта новае, знайсці сяброў, адкрыць у сабе новыя здольнасці, стварыць свой праект, стаць валанцёрам — і проста жыць цікавей.

Калі вам важна, каб такая прастора існавала для вас, вашых блізкіх, іншых сталых беларусаў у эміграцыі — падтрымайце новы сезон УЗВ!

Нават невялікае ахвяраванне мае значэнне, калі нас шмат!

Як падтрымаць УЗВ?

Вы можаце зрабіць добраахвотнае ахвяраванне на наш банкаўскі рахунак.

Мы гатовыя абvеркаваць іншыя зручныя для вас варыянты падтрымкі – напішыце нам на адрас university.golden.age@gmail.com

Ахвяраванне на Беларускі Універсітэт Залатога Веку ў Польшчы

Міжнародны Фонд развіцця адукацыі дарослых

Атрымальнік

Międzynarodowa Fundacja Rozwoju Edukacji Dorosłych

Банк

Erste Bank Polska

IBAN

PL36 1090 2851 0000 0001 5406 7279

SWIFT / BIC

WBKPPLPP

Прызначэнне плацяжу

Darowizna na cele statutowe (Uniwersytet Złotego Wieku)

❤ Ахвяраванне падтрымлівае адукацыйныя праграмы для сталых беларусаў у эміграцыі. Дзякуй за вашу дапамогу!

Аплаціць праз QR-код

Адскануйце мабільным банкам

Фармат EPC/SEPA — PKO, ING, mBank, Santander, BNP і інш. Сума запаўняецца ўручную.

Яшчэ запісы