Мы вернемся! Студэнты і выкладчыкі УЗВ падсумавалі вынікі першага сезону
Па выніках праведзенага анкетавання амаль 100% студэнтаў і выкладчыкаў хоча працягнуць навучанне ў новым сезоне Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы. Студэнты УЗВ высока ацанілі ступень сваёй задаволенасці ад удзелу ў занятках Універсітэту. На іх думку, унікальнасць УЗВ найперш у цёплай атмасферы і якасным падборы выкладчыкаў. У якасці пажаданняў студэнты напісалі яшчэ большую колькасць курсаў…


