
Гэты курс для тых,хто часам лянуецца качаць прэс, але гатовы пракачваць мазгі: развіваць мысленне, умацоўваць памяць і трэніраваць увагу. Для ўсіх, хто адчувае, што мозгу патрэбны тонус, свежасць і інтэлектуальная падзарадка.
На нашых занятках вы навучыцеся простым і эфектыўным тэхнікам запамінання, развіццю канцэнтрацыі, канструктыўнаму мысленню, а таксама практыкам, якія дапамагаюць хутчэй апрацоўваць інфармацыю і прымаць рашэнні.
Вы пазнаёміцеся з цікавымі практыкаваннямі для развіцця мозгу, сучаснымі методыкамі нейратрэніровак, інструментамі для паляпшэння кагнітыўных навыкаў, а галоўнае – з супольнасцю людзей, якія імкнуцца развівацца.
Унікальнасцю курса з’яўляецца спалучэнне гульні, жывых інтэрактыўных практыкаванняў і навукова абгрунтаваных тэхнік – усё гэта робіць навучанне легкім, займальным і эфектыўным. Ніякай нуды – толькі карысць і добры настрой!
Усе неабходныя матэрыялы атрымаеце падчас заняткаў.
Перыядычнасць заняткаў: 1 раз на два тыдні (серада 10.00).
Даты правядзення заняткаў: 28 студзеня, 11 і 25 лютага, 11 і 25 сакавіка, 8 красавіка.
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць: Анна, Аня – педагог па адукацыі, аніматар у душы, ціхі аптыміст. Не спяшаюся жыць: шырокі крок, глыбокае дыханне.
У Польшчы скончыла курс “Terapia zajęciowa z arteterapią”. Вельмі хачу падзяліцца набытымі ведамі, каб кожнаму з вас/нас было крыху лягчэй, цікавей, радасней. Каб вы/мы адчулі моц адвагі і смялей пачыналі кіраваць сваім жыццем, а не толькі падпарадкоўваліся абставінам.
Аня: Жывы розум не ведае ўзросту, ён проста патрабуе штодзеннай працы. ІСТОТНА: гэта праца прыносіць задавальненне! 🙂