Жыццё ў кадры: вучымся здымаць фота на смартфон

Зарэгістравацца

Гэты курс для тых, хто хоча з радасцю і лёгкасцю фатаграфаваць сваё жыццё: сябе і сваіх блізкіх, прыроду і архітэктуру, гарадскія дэталі і кветкі, ежу і сваіх хатніх гадаванцаў.

Курс накіраваны на асоб, якія хочуць навучыцца рабіць прыгожыя і памятныя здымкі на свой смартфон.

На нашых занятках вы навучыцеся:

– фатаграфаваць людзей і сябе без няёмкасці і пазіраваць;

– знаходзіць добры святло, якое робіць кадры выразнымі і цёплымі;

– бачыць кампазіцыю і будаваць кадр;

здымаць сваю паўсядзённасць і памятныя моманты падарожжаў;

– ствараць свае фота-гісторыі;

– палепшаць свае здымкі самымі простымі і даступнымі інструментамі.

Вы зразумееце, чаму фота часам не атрымліваюцца, і навучыцеся выпраўляць гэта лёгка і хутка. Ніякай складанай тэорыі – толькі тое, што сапраўды працуе. На рэальных прыкладах вы пабачыце, як невялікія нюансы робяць кадр лепшым. Па жаданні можна будзе выконваць простыя хатнія практыкаванні, каб навык замацаваўся натуральна і без стрэсу.

Перыядычнасць заняткаў:
3 тэарэтычныя заняткі.
1 практычны занятак на вуліцах Варшавы.
1 занятак-разбор вынікаў.
Пачынаем 22 студзеня ў 16.00.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць:

Вольга Шукайла. Фатографка, фотарэдактарка і выкладчыца фатаграфіі з больш як 16-гадовым прафесійным досведам у рэпартажы, партрэце і працы ў медыя. Жыве і працуе ў Варшаве з 2021 года, супрацоўнічае з прыватнымі кліентамі, бізнэсамі, НГА і міжнароднымі фотаагенцыямі. Вольга любіць ствараць кадры, якія захоўваюць важныя моманты і час, а таксама дзяліцца сваім досведам, каб у кожнага ў любых абставінах былі класныя здымкі.

Фатаграфія адкрывае свет, сцірае межы і дазваляе заўважаць тое, што часам бывае схавана ад тысяч вачэй.