Здаровае харчаванне і дабрабыт

Зарэгістравацца

Хочаце адчуваць сябе энергічным і ўпэўненым штодня? Падабаецца ідэя есці смачную і карысную ежу, не адчуваючы стрэсу і абмежаванняў? Тады гэты курс для вас!

На занятках вы даведаецеся:

  • як будаваць збалансаваны рацыён
  • якія прадукты сапраўды карысныя, а якія — міф
  • як кіраваць узроўнем энергіі, настрою і голаду
  • простыя спосабы падтрымліваць здаровыя звычкі штодня

Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як:

  • планаваць сваё харчаванне на дзень і на тыдзень
  • правільна выбіраць прадукты ў краме
  • кантраляваць порцыі і склад талеркі
  • мякка змяняць свае звычкі на карысныя і ўстойлівыя

Вы зможаце:

  • складаць простыя і смачныя карысныя стравы
  • весці харчовы дзённік і аналізаваць свае звычкі
  • ўключаць у дзень невялікія рухавыя практыкі
  • адрозніваць праўду ад міфаў пра харчаванне
  • атрымліваць асалоду ад здаровага і свядомага харчавання

Разынкай заняткаў будзе:

  • практыка на кожным занятку: ад складання талеркі здаровага харчавання да аналізу ўласных звычак
  • дэманстраванне прадуктаў, порцый і рэальных прыкладаў меню
  • практычныя міні-тэсты
  • індывідуальныя парады, адпаведныя ўзросту і стану здароўя
  • прыязная, нефармальная атмасфера
  • фінальная сустрэча і міні-святам здароўя

Перыядычнасць: 8 заняткаў раз на тыдзень па аўторках у 12.00 (20 студзеня-10 сакавіка).

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Заняткі праводзіць Алеся Княжэвіч, псыхадыетолаг і кансультант па здаровым харчаванні, у мінулым прафесійная кУхарка з досведам працы ў гатэлях і катэрынгу. Маю дыпломы дыетолага першай, другой і трэцяй ступені, у маі завяршаю Варшаўскі Медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці псіхадыетэтыка. Скончыла некалькі спецыялізаваных курсаў і працягваю павышаць кваліфікацыю ў галіне здаровага харчавання ў Стэнфардзе і Гарвадскай Медыцынскай школе. Таксама праводжу інстаграм са здаровымі парадамі.