Унутраныя апоры ў эміграцыі: як падтрымліваць сябе праз цела, эмоцыі, сувязі і руціну

Зарэгістравацца

Гэты курс для тых хто пасля пераезду адчувае больш трывогі, напружання або эмацыйнай стомленасці, хто хоча лепш разумець сябе і знайсці ўнутраную стабільнасць у новым месцы, хто імкнецца адчуваць больш спакою, яснасці і ўпэўненасці ў штодзённасці.


На занятках вы навучыцеся…

  • рэгуляваць нервовую сістэму праз дыханне, рух і зазямляльныя практыкі;
  • пазнаваць і нармалізаваць свае эмоцыі і зніжаць іх інтэнсіўнасць;
  • выкарыстоўваць маленькія штодзённыя рытуалы для стварэння пачуцця стабільнасці;
  • будаваць падтрымліваючыя сувязі ў эміграцыі і мякка выказваць свае патрэбы;
  • складаць сваю асабістую сістэму «4 апор» – цела, эмоцыі, сувязі, руціна.

Вы пазнаёміцеся

  • з простымі і даступнымі інструментамі самаапоры ў штодзённым жыцці;
  • з тым, як эміграцыя ўплывае на цела, эмоцыі і адносіны;
  • з прынцыпамі мяккіх межаў у сям’і і сацыяльных кантактах;
  • з практыкамі, якія дапамагаюць вяртаць сабе спакой нават у складаных сітуацыях.

Унікальнасцю курса з’яўляецца

  • групавы фармат, дзе паспрабуем арганізаваць цёплую і бяспечную атмасферу
  • простыя практыкі, якія лёгка выкарыстоўваць у любым узросце і фізічным стане;
  • спалучэнне гештальт-падыходу, цялесных тэхнік і псіхалагічных інструментаў;
  • практычнасць: кожны ўдзельнік сыходзіць з тым, што можа выкарыстоўваць адразу;

Для заняткаў нам спатрэбяцца…

  • камфортная вопратка, якая не скоўвае рухаў;
  • цёплыя шкарпэткі або лёгкі мяккі абутак;
  • нотатнік і ручка для невялікіх практычных запісаў;

Перыядычнасць заняткаў:

3 заняткі, раз на тыдзень. Пачынаем 17 сакавіка ў 12.00.
Для дасягнення максімальнай бяспекі рэкамендавана прысутнасць на ўсіх трох занятках.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць:

Таццяна Дзямчук.
Коўч, псіхалагіня. Дапамагаю людзям знаходзіць сябе і сэнсы. Вялікую ўвагу надзяляю цялесным працэсам.