Традыцыі беларускаӣ кухні

Зарэгістравацца

Нашы продкі гаварылі праз песні і праз стравы – і мы ўсё яшчэ можам іх пачуць.

Курс для тых, хто хоча адкрыць сапраўдны смак беларускай спадчыны: ад сялянскай да каралеўскай кухні, ад рэгіянальных асаблівасцяў да святочных традыцый.

На занятках вы даведаецеся, як жылі беларусы да бульбы, чым адрозніваюцца сялянская, гарадская, карчомная і шляхецкая кухні, якія стравы падавалі на святы і як на беларускую кухню ўплывалі еўрапейскія моды.

Вы навучыцеся рыхтаваць старадаўнія стравы, рабіць прыгожыя фотаздымкі сваіх кулінарных работ, падпісваць іх стыльна і смачна.

Унікальнасць курса — практычныя заданні з рэцэптамі і фінальны фотаальбом з вашымі ўласнымі здымкамі прыгатаваных страў.

Перыядычнасць: 5 заняткаў ў перыяд з 11 сакавіка да 8 красавіка. Заняткі будуць пачынацца ў 12.00 па серадах.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць:

Таццяна Бародкіна – журналістка, былая тэлевядоўца і кулінарны эксперт. Даўно даследую беларускія кулінарныя традыцыі і люблю раскрываць іх праз гісторыі, смак і творчасць.