
Калі вы часам адчуваеце патрэбу разабрацца ў сабе, у сваіх пачуццях, у адносінах з блізкімі. Калі перажываеце складаныя эмоцыі і жадаеце навучыцца праяўляць іх без шкоды для адносін з навакольнымі людзьмі. Калі адчуваеце патрэбу ў творчым самавыяўленні, але не ведаеце, з чаго пачаць – запрашаем на наш курс!
Мы пазнаёмімся з некаторымі тэхнікамі творчага самадаследвання, дыягностыкі свайго эмацыйнага стану і актуальных псіхалагічных праблем, навучымся практыкам самадапамогі з выкарыстаннем арт-тэрапіі, правядзем рэвізію наяўных рэсурсаў і, абапіраючыся на іх, адважымся паглядзець у бок будучыні.
Гэты курс для тых, хто:
- не ўмее маляваць і не плануе вучыцца (бо арт-тэрапія – гэта не ўрокі малявання 🙂);
- ніколі не малюе, бо саромеецца сваіх малюнкаў (бо арт-тэрапеўты кажуць “чым дзіўней – тым ясней”🙂);
- добра малюе і любіць займацца выяўленчай творчасцю (бо заўсёды прыемна напоўніць сваё хобі новымі сэнсамі 🙂).
На занятках вы:
– пазнаёміцеся з некаторымі матэрыяламі для творчасці і спосабамі іх выкарыстання;
– будзеце вучыцца самастойна клапаціцца пра сваё псіхічнае здароўе ;
– даведаецеся, навошта патрэбна арт-тэрапія, калі можна проста паразмаўляць і ўсё вырашыць.
Для заняткаў нам спатрэбяцца наступныя матэрыялы: блок паперы для акварэлі фармата А4/ А3 (дастаткова 10 лістоў), акварэльныя фарбы, тоўсты пэндзаль, кубак / слоік для вады, мастацкі вугаль, каляровыя алоўкі, часопісы, газеты, рэкламныя буклеты і іншая друкаваная прадукцыя з карцінкамі, нажніцы, клей для паперы, нататнік для вашых запісаў.
Перыядычнасць заняткаў: курс будзе праходзіць раз на тыдзень па серадах у 12:00. Пачынаем 21 студзеня.
Працягласць курса: 4 сустрэчы.
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць: Алена Шых, практыкуючы псіхолаг, арт-тэрапеўт, сямейны тэрапеўт, мама траіх падлеткаў.