Шпацыруючы па зацёртых старонках гісторыі Беларусі

Зарэгістравацца

Гэты курс для тых, хто хоча аднавіць не толькі школьныя веды, але даведацца пра тыя падзеі і асобы, пра якіх не заўседы ўзгадваюць падручнікі.

На нашых занятках вы навучыцеся не толькі слухаць, але дыскутаваць, крытычна падыходзіць да інфармацыі і таксама аргументаваць пункт свайго гледжання

Вы пазнаёміцеся з асноўнымі падзеямі ды асобамі ў гісторыі Беларусі.

Унікальнасцю курса з’яўляецца акцэнт на гісторыка-культурную спадчыну Беларусі

Для заняткаў нам спатрэбяцца нататнікі.

Перыядычнасць заняткаў: 1 раз на тыдзень з 9 сакавіка (панядзелкі, 12.00).

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць:

Таццяна Гайдук. Гісторык, адукатарка і экскурсавод. Даследую тэму культуры памяці пра Халакост і вывучэння яе ў школьных падручніках Беларусі і Польшчы. Захапляюся не толькі гарадскімі вандроўкамі і архітэктурай, а таксама гарамі. У планах на наступны год – дазбіраць усю карону гор польскіх.