“Сам:а сабе псіхолаг з дзённікам” – дзённікавыя запісы як эфектыўны інструмент сама-клопату і самаразвіцця

Зарэгістравацца

Гэты курс для тых, хто хоча навучыцца праз дзённікавыя запісы адчуваць сябе лепей, знаходзіць больш спакою і балансу, падтрымаць працэс вырашэння жыццёвых праблем ці цяжкасцяў, удакладніць свае мэты і каштоўнасці і рухацца ў іх бок, развіваць сваю інтуіцыю і г.д.

Курс для тых, хто любіць пісаць, любіць слова/тэкст і ведае іх каштоўнасць, але не толькі. Бо курс і для тых, хто хацелі б атрымаць шанец паспрабаваць і развіць гэтую здольнасць – пісаць, каб клапаціцца пра сваё жыццё, прыдаваць сэнс і значэнне свайму досведу, падтрымаць развіццё аўтарства свайго жыцця.

Пісьменні:цай быць ці лічыцца не трэба. Дастаткова валодаць вуснай і/ці пісьмовай мовай.

Вы навучыцеся рабіць асабістыя запісы так, каб спрыяць паляпшэнню псіхалагічнага/фізічнага здароўя, падтрымліваць з дапамогай пісьмовых практык вырашэнне сваіх жыццёвых задач.

Вы даведаецеся што робіць пісьмовыя практыкі эфектыўнымі для падтрымкі псіхафізіалагічнага здароўя і вырашэння жыццёвых пытанняў; пазнаёміцеся с рознымі інструментамі і відамі запісаў пад свае мэты і стан, навучыцеся іх выбіраць і адаптаваць для сябе; будзеце ўмець выкарыстоўваць метад сабе на карысць і ў задавальненне і здабудзеце адну з магчымых звычак здаровага ладу жыцця.

Унікальнасць курса звязана з магчымасцю развіць свае сілы, каторыя ў пэўным кантэксце называюць гаючымі. Праз моц слова лекавалі знахаркі-шаптухі і працягваюць праз навуковыя метады лекаваць размовай/словам псіхолагі. У асабістых запісах і тэкстах, каторыя робяцца з пэўнымі ведамі, таксама ёсць такая моц.

Моц пісанага слова – падцверджаная навуковымі даследваннямі практыка як праз энэргію мыслення і запісаў здабываць энэргію для жыцця. Слова, мова зрабіла чалавека чалавекам і з гэтай крыніцы можна працягваць чэрпаць “жывую ваду” – развіваць сваё жыццё.

Для заняткаў нам спатрэбяцца – нешта папяровае, на чым можна пісаць і асадка і/ці аловак – чым пісаць. “Нешта папяровае” – нататнік ці сшытак, адзін ці два (каб пісаць канспект і занатоўваць аб чым гаворка, калі хочацца і для дзённікавых практыкаванняў), разлінованыя ці не, ці проста аркушы паперы і г.д. Альтэрнатывы ёсць, абмяркуем і з нечага пачнем, у любы момант можна замяніць спосаб занатовак, падабраць нешта для сябе.

Перыядычнасць заняткаў: раз на тыдзень – пятніца, 10:00. Пачынаем 23 студзеня.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць: Вераніка Загурская, псіхалагіня, наратыўны практык, аматарка і даследчыца дзённікавай самадапамогі і самаклопату.