Повязь часоў з Рэгінаӣ Лавор

Зарэгістравацца

Гэты курс для тых, хто любіць беларускую культуру і марыць навучыцца ствараць уласнымі рукамі ўнікальныя рэчы ў традыцыйных народных тэхніках.

На нашых занятках вы навучыцеся

  • Ткаць на бердзечцы, нацягваць аснову, чытаць і складаць схемы, вышываць процягам.
  • Вы пазнаёміцеся з тэхнікай ткацтва паясоў на бердзечцы, а таксама старажытнай тэхнікай вышыўкі процягам.
  • Вы створыце ўласнымі рукамі пас на бердзечцы і сурвэткі ў тэхніцы вышыўкі процягам!

Для заняткаў спатрэбяцца

  • Бердзечка, ніці, нажніцы
  • Тканіна, альбо канва, іголка, ніткі мулінэ.
  • Нататнік, каляровыя алоўкі.

Будзе магчымасць скарыстацца інструментамі і матэрыяламі вядоўцы курса.

Перыядычнасць заняткаў: 1 раз на тыдзень (чацвер, 16.00). Пачынаем 22 студзеня.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць:

Рэгіна Лавор, культуролаг і музеязнаўца з 24 гадовым стажам працы ў галіне культуры.

Займаюся стварэннем традыцыйных строяў.

Уласнымі рукамі вышыла і пашыла за тры гады больш за 25 кашуль, 7 ручнікоў, выткала 15 пасаў, незлічоную колькасць сурвэтак; шыю андаракі, фартухі.

А таксама пляту саламяных павукоў:)

Мару, каб кожны беларус жадаў і меў магчымасць далучыцца да цудоўнай народнай творчасці.