Польская мова для пачаткоўцаў

Зарэгістравацца

Гэты курс для тых, хто зацікаўлены ў пераадоленні моўнага бар’еру, мяккім старце да камунікавання на польскай мове.

На нашых занятках вы навучыцеся правільна чытаць і вымаўляць польскія словы, укладаць разгорнутыя сказы, умець выказвацца на асноўныя жыццёвыя тэмы, успрымаць гаворку на слых, пісаць аб’яўленні, лісты, мэйлы, запрашэнні і віншаванні.

Вы пазнаёміцеся з пачатковымі правіламі вымаўлення, чытання і граматыкі польскай мовы.

Даведаецеся як выказацца ў банку, лекара ці на пошце, каб вас зразумелі і пажадалі Miłego dnia!

Унікальнасцю курса з’яўляецца тое, што ён створаны для тых, хто хоча хутка пачаць размаўляць на польскай мове, нават, калі раней мова давалася цяжка.

Навучанне адбываецца праз рэальныя сцэнары з жыцця і працы ў Польшчы. Кожны занятак – гэта 70% размоўнай практыкі, індывідуальныя каментары. У выніку вы не проста вывучыце словы, а пачнеце ўпэўнена камунікаваць ў паўсядзённым жыцці.

Для заняткаў нам спатрэбяцца добры настрой і жаданне вучыцца новаму 🙂

Перыядычнасць заняткаў: два разы на месяц, кожная другая пятніца а 16:30.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць:

Алена Калько. Выпускніца ГрДзУ імя Янкі Купалы (2009) і Універсітэту ў Беластоку (2024). Двойчы магістр філалагічных навук. Перакладчык. Праходзіла практыку ў польскіх ВНУ ў Гданьску (2005), Седльцах (2006, 2007). З’яўлялася карэспандэнткай і стыль-рэдактарам інфармацыйнага рэсурсу «Твой стыль» (2007-2010). Сябра ГА «Цэнтр «Трэці сектар». Прымала ўдзел ў школе для выкладчыкаў польскай мовы як замежнай у траўні 2015 г., арганізаванай кракаўскай Школай польскай мовы GLOSSA ў Мінску. Выкладчык польскай мовы ва Універсітэце Залатога Веку ў Гродне (2010-2017). Выкладчык курсаў па падрыхтоўцы да сумоў’я для атрымання Карты Паляка (2015-2017). Рэпетытар і перакладчык польскай мовы (2017-2022). З 2017 году пастаянна пражывае і працуе ў Польшчы, Беластоку. Мае польскае грамадзянства.

Алена Калько: Do odważnych świat należy!