Польская мова для паўсядзённага жыцця

Зарэгістравацца

Гэты курс прызначаны для ўсіх, хто хоча палепшыць свае веды польскай мовы, умацаваць свае камунікатыўныя навыкі, навучыцца размаўляць у найбольш распаўсюджаных і складаных сітуацыях, якія патрабуюць сярэдняга ўзроўню польскай мовы.

На занятках вы навучыцеся карыстацца польскай мовай у розных сітуацыях:

– знаёмства з новымі сябрамі,

– пакупкі,

– пошук кватэры, тэхнічныя праблемы (збоі, абслугоўванне, і г.д.),

– у банку,

– у лекара/аптэцы/бальніцы,

– пошук падпрацоўкі,

– w urzędzie.

Вы пазнаёміцеся (даведаецеся), як працаваць з польскімі вэб-сайтамі (пошук працы, пошук сяброў, пакупкі), сістэмамі (банкі, ахова здароўя) і дзе шукаць дапамогу і падтрымку.

Унікальнасцю курса з’яўляецца акцэнт на рэальных сітуацыях, якія патрабуюць валодання польскай мовай, а таксама павышэння ўпэўненасці ў сабе.

Для заняткаў нам спатрэбяцца ўласны нататнік і ручка або аловак.

Перыядычнасць заняткаў: 7 заняткаў, серада з 16:30 да 18:00, пачатак 21 студзеня.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць: Катажына Рэмбеза – розум аналітыка дадзеных, сэрца і запал настаўніцы.

Нарадзілася ў Польшчы і, акрамя таго, што з’яўляецца носьбітам польскай мовы, свабодна валодае англійскай і рускай мовамі, а таксама валодае беларускай і нямецкай мовамі на сярэднім узроўні.

У 2016 годзе стала часткай Гродзенскага Універсітэта Залатога Веку, дзе выкладала розныя прадметы, у тым ліку польскую мову. У вольны час спявае і з’яўляецца сустваральнікам Міжнароднага хору Варшавы.