
Калі вы адчуваеце, што памяць стала падводзіць, мысленне патрабуе большай актыўнасці, а рухі — лёгкай трэніроўкі і ўключэння, калі вам хочацца падтрымліваць свой мозг у добрай форме і развіваць творчае мысленне – запрашаем на заняткі курса “Нейрагімнастыка і фітнес для мозгу”.
Гэты курс для тых, каму падабаецца спалучэнне інтэлектуальных практыкаванняў з мяккімі рухальнымі тэхнікамі; для тых, хто хоча палепшыць канцэнтрацыю, памяць, увагу, узмацніць унутраную раўнавагу і актывізаваць усе свае рэсурсы натуральнымі і прыемнымі метадамі.
На нашых занятках вы навучыцеся простым і эфектыўным практыкаванням для трэніроўкі памяці, логікі, уяўлення, маўлення і дробнай маторыкі.
Мы будзем выкарыстоўваць элементы нейрагімнастыкі, інтэлектуальных гульняў, творчыя заданні, а таксама музычную стымуляцыю і лёгкія музыкатэрапеўтычныя практыкі, якія спрыяюць гарманізацыі эмоцый і павышэнню псіхічнай энергіі.
Вы пазнаёміцеся з тым, як працуе мозг, якія практыкаванні дапамагаюць паляпшаць яго функцыянаванне, і як уключаць нейрапластычнасць у паўсядзённае жыццё.
Перыядычнасць заняткаў:
Курс будзе праходзіць раз на тыдзень у сераду у 10:00. Пачынаем з 18 лютага.
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць:
Надзея – тэрапеўт заняццевай дзейнасці, музыкант і педагог з досведам работы. Цікаўлюся развіццём кагнітыўных і рухальных навыкаў праз творчыя, музычныя і нейрастымулюючыя практыкі.