
Калі за тысячы кіламетраў вы адчуваеце нябачную сувязь з Радзімай і са сваімі продкамі – гэты курс для вас.
Генеалогія – гэта ўнікальная магчымасць рэканструяваць лёсы сваіх родных, каб даведацца і зразумець, як яны жылі, сведкамі і ўдзельнікамі якіх гістарычных падзей былі, што іх радавала, каго яны любілі, колькі жыццёвых выпрабаванняў ім давялося пераадолець, каб выжыць і падарыць жыццё сваім нашчадкам.
У час нашых заняткаў вы даведаецеся, дзе шукаць інфармацыю пра сваіх продкаў, як яе захоўваць і апрацоўваць.
Курс будзе праходзіць раз на тыдзень (чацьвер, 12.00). Першы занятак – 22 студзеня.
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць: Людміла Уладысік – аўтарка курса “Сямейная гісторыя. Сінэргія генеалагічнага пошуку”. Перакананая, што кожны чалавек павінен ведаць сваіх продкаў. Вывучэнне гісторыі сям’і ў кантэксце сусветнай гісторыі мае важнае значэнне для развіцця асобы.
Людміла Уладысік: Сямейная гісторыя – энергетычны рэсурс, які дае сілы і надзею ў самыя складаныя часы.