
Калі вам часам не стае цеплыні роднага слова, калі вы адчуваеце, што хочаце пагаварыць на сваёй мове, успомніць сваё мінулае, падзяліцца думкамі і пачуццямі – запрашаем вас на курс “Кнігі, якія лечаць душу”.
Гэты курс для тых, хто верыць, што кніга можа стаць сябрам, суразмоўцам і апорай. Для тых, хто хоча праз літаратуру знайсці спакой, надзею і натхненне. Нашы сустрэчы – гэта не проста чытанне, гэта час душэўнай цяплыні, размоў, усмешак і ўспамінаў пра тое, што нас аб’ядноўвае.
На занятках мы будзем чытаць і абмяркоўваць кнігі, што дапамагаюць лепш разумець сябе і жыццё, дзяліцца сваімі ўспамінамі, шукаць у літаратуры падтрымку і мудрасць. Кожны ўдзельнік будзе весці свой чытацкі дзённік або трэкер чытання, дзе зможа запісваць думкі, уражанні, цытаты і эмоцыі. Гэта стане вашай асабістай “кнігай душы”.
Унікальнасцю курса з’яўляецца яго атмасфера – мір, давер і душэўная блізкасць. Напрыканцы кожнай сустрэчы застанецца адчуванне лёгкасці, удзячнасці і ўнутранага спакою. Гэта адчуванне можна захаваць і пранесці праз паўсядзённае жыццё.
На занятках спатрэбіцца: дзённік, ручка (для запісаў), а таксама жаданне слухаць, чытаць і дзяліцца.
Мова заняткаў – беларуская і руская.
Пажадана прыходзіць з добрым настроем і адкрытым сэрцам.
Перыядычнасць сустрэч:
Курс будзе праходзіць з 10 сакавіка адзін раз на тыдзень па аўторках у 16:00.
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць:
Алеся Тарасенка. Бібліятэкарка з 25-гадовым досведам працы. 22 гады працавала ў бібліятэках Беларусі і апошнія 3 гады — у Вроцлаве. Чалавек, які шчыра любіць кнігі і людзей, верыць у сілу слова і лічыць, што добра падабраная кніга можа стаць сапраўдным лекам для душы.