
Гэты курс для тых, хто хоча мякка прайсці праз жыццёвыя перамены, аднавіць унутраны баланс і набыць яснасць у тым, куды рухацца далей.
Вы навучыцеся больш спакойна пражываць пераходы і адаптавацца да новага, лепш кіраваць эмоцыямі і падтрымліваць сябе, бачыць свае моцныя бакі і апірацца на іх, дзейнічаць больш смела і асэнсавана.
Вы даведаецеся:
• як змены ўплываюць на псіхіку і як з імі справіцца;
• якія бываюць унутраныя ролі, патрэбы і рэсурсы;
• якія ўнутраныя сцвержданні вас абмяжоўваюць;
• як адчуць больш энергіі, матывацыі і ўпэўненасці;
• як зрабіць першыя крокі да змен важных менавіта вам.
Унікальнасцю курса з’яўляецца яго практычнасць, дынаміка, падтрымка, разуменне. Спалучэнне псіхалогіі і коўчынга дае адчуванне задаволенасці сабой і сваім шляхам і вядзе да новай унутрананай якасці жыцця.
Для заняткаў нам спатрэбяцца блакноты, асадкі.
Перыядычнасць заняткаў: 8 заняткаў з 21.01.26 па 11.03.26 з сустрэчамі 1 раз на тыдзень па серадах а 12:00 (апошні занятак 11.03.26 а 10:00).
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць:
Наталля Руселік.
Professional Coach ICU, ментар-коуч групавых праграм, практычны псіхолаг, трэнер НЛП, чалавек з высокімі ўнутранымі стандартамі. Мая мэта – дапамагчы лепш разумець сябе, свае патрэбы і рэсурсы, каб будаваць жыццё, у якім ёсць месца сэнсу, радасці і руху наперад.