Гісторыя і сучаснасць Уроцлава: гарадскія шпацыры

Зарэгістравацца

Горад адкрываецца тым, хто глядзіць уважліва.”

Гэты курс для тых, хто хоча лепш пазнаць Уроцлаў, зразумець яго характар, гісторыю і тое, як горад жыве сёння, для тых, хто любіць адкрываць новыя месцы, слухаць гарадскія гісторыі і бачыць тое, што часта застаецца па-за ўвагай спешлівых мінакоў.

На нашых занятках вы навучыцеся чытаць горад, разумець яго архітэктуру і гарадскую прастору, заўважаць дэталі, якія дазваляюць распавядаць пра мінулае і сучаснасць. Навучыцеся арыентавацца ў цэнтры горада і яго гістарычных раёнах, будзеце больш упэўнена адчуваць сябе ў веданні гарадской спадчыны Уроцлава.

Вы даведаецеся пра асноўныя этапы гісторыі Уроцлава, яго легенды, знакавыя будынкі і вуліцы; пра тое, як горад змяняўся пасля розных гістарычных падзей; пра сучасныя ініцыятывы, культурнае жыццё і асаблівасці гарадской ідэнтычнасці.

Унікальнасцю курса з’яўляецца фармат “жывых” шпацыраў, падчас якіх мы не толькі гаворым пра гісторыю, але і дакранаемся да яе ў прамым сэнсе – бачым, слухаем, заўважаем, даследуем. Кожная сустрэча – гэта невялікае прыгода і новы погляд на звыклыя месцы.

Для заняткаў нам спатрэбяцца зручныя абутак і адзенне па надвор’і.

Перыядычнасць заняткаў: заняткі будуць адбывацца па аўторках два разы на месяц. Пачынаем 20 студзеня ў 10.00.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць:

Марына Галавач. Прафесійная экскурсаводка. Скончыла гістарычны факультэт БДУ, раней праводзіла экскурсіі па Мінску і іншых мясцінах Беларусі. Зараз жыву ва Уроцлаве, дзе таксама скончыла курс па правядзенню экскурсій. Пазнаю Уроцлаў сама і з задавальненнем знаёмлю з ім турыстаў, дапамагаючы адкрываць яго гісторыю, характар і душу.