Фінансавая граматнасць: з чаго пачаць у Польшчы

Зарэгістравацца

Калі вы пераехалі з Беларусі ў Польшчу і адчуваеце, што польская фінансавая сістэма выглядае складанай і незразумелай – запрашаем вас на курс “Фінансавая граматнасць: з чаго пачаць у Польшчы”.

Гэты курс для тых, хто хоча навучыцца ўпэўнена кіраваць сваімі грашыма, разумець, як працуюць польскія банкі, як карыстацца інтэрнэт-плацяжамі, як планаваць сямейны бюджэт і абараняць сябе ад фінансавых махляроў.

На нашых занятках вы навучыцеся весці хатні бюджэт, карыстацца банкаўскім рахункам і карткай, пазнаваць фінансавыя рызыкі і прымаць разумныя рашэнні адносна зберажэнняў, страхавання і пенсій.

Вы пазнаёміцеся з асноўнымі польскімі фінансавымі паняццямі і даведаецеся, як карыстацца сэрвісамі ZUS, OPS, PUP і інтэрнэт-банкінгам без страху і блытаніны.

Унікальнасцю курса з’яўляецца яго практычны характар і даступная мова. Усе прыклады – з рэальнага жыцця беларусаў у Польшчы. Мы гаворым проста пра складанае і вучым праз жыццевыя сітуацыі: як аплаціць рахунак, як зэканоміць 100 злотых, як праверыць, што SMS сапраўды з банка.

Для заняткаў нам спатрэбяцца блакнот або ліст паперы, ручка і мабільны тэлефон (каб паспрабаваць онлайн-банкінг або калькулятар ZUS).

Перыядычнасць заняткаў:

Курс будзе праходзіць раз на тыдзень (4 сустрэчы па 1,5 гадзіны). Пачынаем у панядзелак, 23 студзеня, у 14:00.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць:

Курс вядзе Таццяна Панкова – эканамiстка, выкладчыца з вялікім досведам працы ў галіне эканомікі і фінансавай адукацыі. Аўтарка больш за 300 навуковых артыкулаў і адукацыйных матэрыялаў. У апошнія гады жыве ў Польшчы і дапамагае беларусам разабрацца з фінансамі “на новай зямлі” простай і зразумелай мовай, а таксама спрабуе сябе ў журналістыцы — піша для беларускага выдання, якое расказвае пра жыцце і магчымасці беларусаў у Польшчы.