
Мастацтва: рысунак, жывапіс і прыкладная творчасць для дарослых
“Мастацтва — гэта месца, дзе ваш голас набывае форму, а форма становіцца гісторыяй.”
Гэты курс для тых, хто хоча адкрыць або паглыбіць свой творчы патэнцыял, засвоіць сучасныя і традыцыйныя тэхнікі, навучыцца бачыць свет, вастрэй і смялей выяўляць свае думкі праз колер, фактуру, форму і сюжэт.
Курс падыходзіць як для пачаткоўцаў, так і для тых, хто ўжо працуе ў мастацтве і хоча структураванага развіцця.
На нашых занятках вы навучыцеся:
• асновам акадэмічнага і экспрэсіўнага рысунку;
• працаваць з акварэллю, акрылам;
• ствараць ілюстрацыі, эскізныя серыі, маленькія арт-аб’екты;
• пераходзіць ад назірання да вобраза – ад ідэі да гатовай працы;
• працаваць з уласнымі ўспамінамі, эмоцыямі і метафарамі;
• бачыць кампазіцыю, святло, колер і рытм;
• будаваць асабістую творчасць як інструмент самавыяўлення і тэрапіі.
Вы даведаецеся:
• як ствараць работы ў стылі арт-батанікі, урбан-скетчынгу, персанальнай міфатворчасці;
• як ператвараць паўсядзённасць у мастацкі матэрыял;
• як фарміраваць серыю, канцэпцыю і гісторыю;
• як выкарыстоўваць простыя матэрыялы для складаных настрояў;
• як мастак працуе з прасторай, візуальнай мовай і гледачом.
Унікальнасцю курса з’яўляецца спалучэнне акадэмічнага падыходу і інтуітыўнай творчасці, увага да кожнага ўдзельніка.
Аўтарскія методыкі Кацярыны, заснаваныя на яе практыцы ў жывапісе, ілюстрацыі, дызайне касцюмаў, стварэнні інсталяцый і арт-аб’ектаў дапамогуць вам стварыць па выніках курса ўласную міні-серыю работ і сумесную фотазону.
Праграма курса «Дом, дзе жыве сэрца»
- Паштоўка «Мой маленькі домік»
- Нацюрморт «Кухня майго дзяцінства»
- Малюнак кавай «Водар дома»
- Партрэт блізкага чалавека
- Любімыя кветкі
- Дом для зеляніны
- Вогнішча «Агонь успамінаў»
- Тэкстуры
- Калаж-пейзаж «Дарога дадому»
- Мой горад
- Завяршальная праца – фотазона «Дом»
Для заняткаў нам спатрэбяцца:
папера (A4–A3), алоўкі, лінеры, акварэль або акрыл, пэндзлі, нататнік для замалёвак.
Перыядычнасць заняткаў:
1 раз на тыдзень па 1,5–2 гадзіны па серадах у 16.00. Пачынаем 21 студзеня. Увага! Магчымая групавыя і індывідуальныя формы заняткаў.
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць:
Кацярына Еўдакімава-Енджееўская.
Мастачка, дызайнер, педагог і аўтар арт-інсталяцый. Працую ў розных творчых накірунках: жывапіс (асабліва акварэль і змяшаныя тэхнікі), мастацкая ілюстрацыя, сцэнаграфія, стваранне касцюмаў, дызайн і арт-аб’екты.
Як педагог, я спалучаю прафесійныя веды з далікатным псіхалагічным падыходам: дапамагаю студэнтам раскрыць свой унутраны голас, працаваць з эмоцыямі, памяццю і ўласнай гісторыяй. У аснове маёй методыкі — пошук метафары, дыялог з гледачом і свабода эксперымента.
Мае працы часта аб’ядноўваюць асабістыя ўспаміны, гумар, паэтычнасць і даследаванне чалавека праз вобраз.