
Гэты курс для тых, хто карыстаецца смартфонам і інтэрнэтам, але хоча адчуваць сябе ўпэўнена, спакойна і бяспечна ў лічбавай прасторы. Мы будзем гаварыць простай мовай пра тое, як пазбягаць махляроў, абараняць свае грошы і асабістыя дадзеныя.
На нашых занятках вы навучыцеся распазнаваць падазроныя паведамленні, правяраць сайты і спасылкі, абыходзіцца са смартфонам больш бяспечна.
Мы разам разбярэмся, як цяпер выкарыстоўваюць штучны інтэлект для падробкі галасоў, фатаграфій і паведамленняў, і што з гэтым рабіць.
Вы даведаецеся таксама, як самі можаце выкарыстаць Штучны інтэлект як памочніка: праверыць інфармацыю, аналізаваць падазроныя тэксты і папярэдзіць рызыкі.
Унікальнасцю курса з’яўляецца практычны падыход: мы будзем разбіраць рэальныя прыклады і трэнінгаваць навыкі бяспечнага паводзінаў у інтэрнэце.
Для заняткаў патрэбны: смартфон.
Перыядычнасць заняткаў:
Раз на тыдзень: 19.01, 26.01, 2.02, 9.02 (панядзелкі, 14:00–15:30).
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць:
Сяргей Батура – ІТ-менеджар з больш чым 8-гадовым досведам у кіраванні праектамі, у тым ліку ў сферы бяспекі і фінтэх. Ведае, як складанае растлумачыць простымі словамі, і дапамагае людзям карыстацца тэхналогіямі ўпэўнена і бяспечна. Займаецца адукацыйнымі праграмамі, вывучае штучны інтэлект і стварае ўласныя праекты для павышэння лічбавай пісьменнасці.