
Гэты курс длятых, хто хоча навучыцца маляваць жывапісныя і графічныя выявы пейзажаў, рабіць замалёўкі раслін і кветак
Вы пазнаёміцеся з рознымі жывапіснымі і графічнымі тэнікамі: акварэль, тэмпера, алоўкі, пастэль, роспіс па шклу і тканіне, авалодаеце ведамі аб асновах колеразнаўства і перспектывы.
Унікальнасцю курсаз’яўляецца магчымасць зрабіць жывапісны і графічны малюнак, атрымаць асалоду ад малявання раслін і кветак. Вы таксама створыце сваімі рукамі непаўторную дэкаратыўную работу!
Для заняткаў спатрэбяцца: папера розных гатункаў, алоўкі, ластык, фарбы акварэльныя, гуашавыя, тэмперныя, палітра, пэндзалі розных памераў, слоік для вады.
Для выканання роспісу па шкле: фарбы для роспісу, шкляныя рэчы для роспісу.
Для выканання роспісу по тканіне ў тэхніцы “Халодны батык”: фарбы для роспісу па тканіне, тканіна, рамкі.
Перыядычнасць заняткаў: адзін раз на тыдзень па чацьвяргах у 14.00. Першы занятак – 5 лютага.
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць:
Наталья Бекіш.
Мастачка, шмат часу працавала выкладчыцай у Мінску. Аўтарка шматлікіх мастацкіх твораў.