Без панікі

Зарэгістравацца

Самае складанае – знайсці час, каб навучыцца слухаць сваё цела, ведаць свае рэакцыі. Пойдзем разам у гэтым напрамку!

Гэты курс для тых, хто хоча захоўваць спакойны стан у крытычных сітуацыях і ўмець распазнаваць маніпулятыўныя тэхнікі.

На нашых занятках вы навучыцеся бачыць і распазнаваць прыёмчыкі маніпулятараў, а ў адказ – захоўваць спакой і сваё псіхічнае здароўе. А таксама вы зможаце падзяліцца гэтымі ведамі з сябрамі і роднымі.

Вы даведаецеся, як маніпулятары дабіваюцца хуткіх рэакцый і дзеянняў ад чалавека, як наша цела і псіхіка рэагуюць на такі стрэс, і навучыцеся простым практыкаванням, якія дапамогуць вам апанаваць трывогу і паніку.

Унікальнасцю курса з’яўляецца спалучэнне ведаў з розных сфер: крытычнае мысленне + разуменне працы нервовай сістэмы + практыкі стабілізацыі свайго стану.

Для заняткаў абавязкова спатрэбяцца: адкрытасць і добры настрой! А таксама вашыя любімыя шкарпэткі (для практыкаванняў).

Перыядычнасць заняткаў: раз на тыдзень, па серадах, 14:00 – 15:30
(25.02, 4.03, 11.03). Мова заняткаў: беларуская, руская.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць: Ала Шарко, медыяэкспертка, псіхаактывістка, вядучая праекту «Пора к психологу».
Больш за 20 гадоў у журналістыцы, досвед у галіне медыяпісьменнасці і вызначэнні тэхнік маніпуляцыі і прапаганды, магістарка па кагнітыўнай лінгвістыцы. Тэма псіхалагічнага здароўя мне блізкая пасля асабістага досведу былой палітзняволенай. Прайшла два курсы па псіхалагічнай бяспецы. Люблю спалучаць розныя веды ў нешта новае.