Беларуская мова ў штодзённым ужытку

Зарэгістравацца

Гэты курс для тых, хто хоча палепшыць сваё валоданне беларускай мовай, а таксама даведацца шэраг цікавых фактаў пра беларускую мову і не толькі.

На нашых занятках вы навучыцеся выкарыстоўваць беларускую мову ў штодзённым ужытку, працаваць з тэкстамі, а таксама зразумееце, як пераадольваць цяжкасці пры вывучэнні беларускай мовы.

Вы даведаецеся пра тое, якія памылкі пры выкарыстанні беларускай мовы з’яўляюцца найбольш распаўсюджанымі.

Унікальнасцю курса з’яўляюцца аўтарскія матэрыялы выкладчыка, заснаваныя на шматгадовым вопыце выкладання беларускай мовы.

Для заняткаў спатрэбяцца сшытак і ручка, каб рабіць нататкі падчас заняткаў.

Перыядычнасць заняткаў: 1 раз у тыдзень па аўторках у 14.00 з 20 студзеня да 3 сакавіка.

Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.

Хто праводзіць:

Юрый Каласоўскі.

Працую настаўнікам з 2007 г. Скончыў дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М.Машэрава ў Віцебску (беларуская філалогія). З 2007 па 2022 год працаваў настаўнікам беларускай мовы і беларускай літаратуры ў Магілёве. Як настаўнік беларускай мовы скончыў метадычныя курсы па актыўнай ацэнцы для беларускіх настаўнікаў у Варшаве. Са снежня 2022 года я з сям’ёй жыву ў Гданьску. Маё захапленне – лёгкая атлетыка, дзе я шмат гадоў займаюся бегам на доўгія дыстанцыі. У 2012-2024 я ўдзельнічаў, сярод іншага: у марафонах і іншых забегах у Варшаве, Лодзі, Торуні, Любліне, Кіеве, Рызе.