
Гэты курс для тых, хто даўно марыў паспрабаваць сябе ў тэатры, развіць упэўненасць, творчасць і эмацыйную выразнасць. Калі вы гатовыя спазнаваць сябе і атрымліваць асалоду ад творчасці – запрашаем!
На нашых занятках вы навучыцеся:
– кіраваць увагай
– працаваць з голасам, дыханнем і мовай;
– праяўляць свае эмоцыі натуральна і праўдзіва;
– узаемадзейнічаць у сцэнічных партнёрскіх практыкаваннях;
– імправізаваць і ствараць маленькія сцэны;
– лепш разумець сябе, свае рэакцыі і свой унутраны стан.
Вы даведаецеся:
– як будуецца сцэнічны вобраз і што такое “прысутнасць на сцэне”;
– як тэатральныя метады дапамагаюць у жыцці, камунікацыі і прафесіі;
– як праз гульню і творчае даследаванне вызваляць напружанне і знаходзіць новыя магчымасці для самавыяўлення.
Унікальнасцю курса з’яўляецца спалучэнне тэатральнай практыкі і псіхалагічных ведаў. Кожны ўдзельнік атрымлівае мяккую, бяспечную прастору для творчасці і асабістых адкрыццяў. Гэта не проста “тэатр”, але і шлях да сябе праз мастацтва.
Перыядычнасць заняткаў:
1 раз на тыдзень, працягласць – 1.5 гадзіны. Магчымыя дадатковыя творчыя сустрэчы перад выніковым паказам.
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць:
Аляксандр Енджэеўскі. Акцёр, рэжысёр, псіхолаг і медыятар. Больш за 25 гадоў працаваў у Гродзенскім абласным тэатры лялек, дзе сыграў дзясяткі роляў і паставіў уласныя спектаклі. Мае адукацыю Беларускай акадэміі мастацтваў (акцёр лялечнага тэатра) і Гродзенскага ўніверсітэта (псіхалогія).
Вёў аўтарскія праграмы на радыё і тэлебачанні, арганізоўваў культурныя падзеі. З 2023 года жыве ў Беластоку, дзе заснаваў тэатр «Прыехалі» і працуе з дарослымі і дзецьмі ў творча-тэрапеўтычных фарматах. Яго заняткі аб’ядноўваюць прафесіяналізм, жыццёвы досвед і цёплае чалавечае стаўленне.
Аляксандр Енджэеўскі:Тэатр пачынаецца там, дзе чалавек дазваляе сабе быць вольным.
Партнёр курса: Тэатр “Прыехалі”.