
Гэты курс для тых, хто хоча вывучаць італьянскую мову праз культуру, зацікаўлены ў паглыбленні ведаў пра італьянскія традыцыі, мастацтва і штодзённае жыццё, гатовы ўдзельнічаць у дыялогах, абмеркаваннях і інтэрактыўных занятках.
На нашых занятках вы навучыцеся размаўляць італьянскай мовай у розных жыццёвых сітуацыях, разумець і ацэньваць італьянскую культуру, традыцыі і мастацтва, будаваць дыялогі, абмеркаванні і абменьвацца меркаваннямі на італьянскай мове, павышаць упэўненасць у камунікацыі і развіваць цікавасць да мовы праз інтэрактыўныя заданні.
Мы чакаем на занятках людзей, якія цікавяцца італьянскай мовай, культурай і гісторыяй. Асаблівая падрыхтоўка не патрабуецца, важнае толькі жаданне вучыцца і адкрытасць да новага досведу!
Вы даведаецеся пра:
• асноўныя элементы італьянскай культуры: традыцыі, кухню, мастацтва, кіно, музыку, святы і звычаі;
• базавыя моўныя структуры італьянскай мовы, неабходныя для простых штодзённых зносін;
• асноўныя італьянскія выразы для прадстаўлення сябе, знаёмства і ветлівых камунікатыўных сітуацый;
• ключавыя культурныя асаблівасці і ментальнасць сучасных італьянцаў;
• геаграфію і культурную разнастайнасць Італіі – рэгіёны, гарады і іх характэрныя рысы;
• важнасць культурнага кантэксту ў вывучэнні мовы і міжкультурнай камунікацыі.
Унікальнасцю курса з’яўляецца спалучэнне вывучэння італьянскай мовы з паглыбленнем у італьянскую культуру
Для заняткаў нам спатрэбяцца нататнік і аловак/ручка, а таксама гатоўнасць удзельнічаць у дыялогах і абмеркаваннях.
Перыядычнасць заняткаў:
Курс будзе праходзіць раз на тыдзень па аўторках у 16.00. Пачынаем 20 студзеня.
Увага! Час і месца правядзення заняткаў могуць карэктавацца.
Хто праводзіць:
Курс вядзе выкладчык, перакладчык і лінгвіст з больш чым 8-гадовым вопытам работы, а таксама багатым вопытам жыцця і паўсядзённага побыту ў Італіі. Скончыла магістратуру ва Універсітэце Палерма. Гэта чалавек, які сапраўды захоплены італьянскай мовай і культурай і з вялікай радасцю дзеліцца гэтым з іншымі.