Мы вернемся! Студэнты і выкладчыкі УЗВ падсумавалі вынікі першага сезону

Па выніках праведзенага анкетавання амаль 100% студэнтаў і выкладчыкаў хоча працягнуць навучанне ў новым сезоне Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы.

Студэнты УЗВ высока ацанілі ступень сваёй задаволенасці ад удзелу ў занятках Універсітэту.

На іх думку, унікальнасць УЗВ найперш у цёплай атмасферы і якасным падборы выкладчыкаў.

У якасці пажаданняў студэнты напісалі яшчэ большую колькасць курсаў (асабліва звязаных з фізічнай актыўнасцю і творчасцю), а таксама перанос часткі заняткаў на вечар і на выходныя. Пры гэтым больш 30% апытаных гатовыя самі весці заняткі.

Вынікі працы падсумавалі таксама і выкладчыкі праграмы УЗВ. Сёлета заняткі Універсітэту праводзілі больш за 50 чалавек.

Кветкі для Касі Рэмбезы ад удзельнікаў курсаў польскай мовы ў Варшаве

Многія з іх узялі ўдзел у падсумаваўчай сустрэчы, дзе можна было ацаніць вынікі сезону і падзяліцца сваімі ідэямі наконт удасканалення працы УЗВ.

Выкладчыкі адзначалі, што ў першым сезоне атрымалася падтрымліваць высокую матывацыю і актыўнасць студэнтаў, а таксама цёплую атмасферу. Многія выкладчыкі таксама адзначылі, што выкладанне ва УЗВ стала прасторай для асабістага росту.

Больш за палову выкладчыкаў таксама запоўніла ацэначную анкету, з якой вынікае, што амаль усе гатовыя працаваць у наступным сезоне.

Навучанне ва УЗВ адновіцца ўвосень бягучага года. Ну а на канікулах студэнты могуць узяць удзел у новай ініцыятыве – “Лета з УЗВ”, дзе кожны можа сам ініцыяваць уласнае мерапрыемства.

Яшчэ запісы