Лета з УЗВ: рухайся, дыхай, натхняйся!

Адшумелі выпускныя сустрэчы першага набору нашага Беларускага Універсітэта Залатога Веку ў 4 гарадах Польшчы.

Мы падводзілі вынікі, дзякавалі і натхняліся тым, чаго разам дасягнулі за гэтыя месяцы. І многія з вас шкадавалі, што прыйдзецца развітацца да восені.

Але развітвацца не час – таму мы прапануем новы фармат: Лета з УЗВ!

Лета з УЗВ – гэта сустрэчы і новыя спатканні, уражанні і натхненне. 

І самая галоўная задума – праводзіць большасць заняткаў на прыродзе! 

Калі вы хочаце трапіць у наш цудоўны дынамічны цягнічок, разам з якім мы будзем рухацца наперад, далучайцеся – прананоўвайце і арганізуйце мерапрыемствы!

Мы толькі падштурхнем і дапаможам, а ствараць цікавыя падзеі ў кожным горадзе будзеце вы самі.

Калі вы хочаце самі нешта арганізаваць – пікнік, падарожжа, экскурсію, заняткі ў парку/на моры і інш., проста пішыце гэта ў вашу тэлеграм групу горада і запрашайце іншых! Ваша актыўнасць, вашы прапановы і супольнасць жыве! 

Рухайся, дыхай, натхняйся! – вось галоўны мэсыдж нашага Лета з УЗВ!

Як вам такая ідэя? Хочаце далучыцца? Тады вітаем вашыя прапановы. Усё будзе трымацца на вашай ініцыятыве. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца.

Калі вы яшчэ не належыце да нашай супольнасці, але хочаце нешта прапанаваць – пішыце на пошту university.golden.age@gmail.com

Яшчэ запісы