Тыдзень з УЗВ: спазнаем свет напоўніцу

Знаёмства з карыснымі прыладамі і тэхналогіямі, вандроўкі, цікавыя сустрэчы, творчыя здабыткі і нават кулінарныя майстар-класы – яшчэ адзін тыдзень заняткаў УЗВ аказаўся надзвычай разнастайным.

УЗВ-Беласток

Мабільная адукацыя: карысныя прылады для паўсядзённага жыцця – так называлася агульная сустрэча для беластоцкіх студэнтаў УЗВ, якая адбылася 26 сакавіка.

Юлія Чарняўская навучала ўдзельнікаў сустрэчы, як карыстацца рознымі прыладамі, якія спрашчаюць вырашэнне многіх жыццёвых задач.

Вось некалькі ўражанняў, якімі падзяліліся ўдзельнікі сустрэчы:

Огромное спасибо Юле за проведённую встречу!!! Много нового и интересного узнали! Хотелось , чтобы такие познавательные мероприятия и дальше продолжались.


Благодарна за встречу с Юлией! Сподвигает менять что-то в своих телефонных активностях и меняться самому. Без сомнения – полезно каждому! Спасибо!

На занятках курса “Жывы розум” студэнты працягвалі засвойваць інструменты, якія дапамагаюць спазнаваць новае.

Вось як апісала свой занятак вядучая курса Аня: 

“Учора працавалі з тэкстамі, лічбамі, зрабілі гімнастыку для пальцаў, пазнаёміліся з монстрамі і палічылі іх вочы-ногі-вушы-рукі, папрыдумлялі, як і чым можам пацешыць і здзівіць свой мозг.

Дзелімся ідэямі: чысціць зубы левай рукой, падчас абеда карыстацца кітайскімі палачкамі, час ад часу перастаўляць мэблю, лічыць прыступкі, часцей гуляць у бадмінтон, на прыпынках цікавіцца новымі маршрутамі аўтобусаў… 

З цікавасцю разглядалі пераклады пушкінскага “Анегіна”, зробленыя Алесем Дударом і Аркадзем Куляшовым, і нават пачалі іх увасабляць у колерах: кожнай галоснай літары надалі свой колер і – малявалі, падкрэслівалі літары ў абранай страфе. Такая праца патрабуе часу і засяроджання ўвагі, але ў канцы цікава паглядзець, як па колерах адрозніваюцца пераклады. 

Дарэчы, у якіх колерах вы бачыце галосныя літары? А – Чырвоная, І – сіняя, О – зялёная, Я – жоўтая?… Ці зусім па-іншаму? 

Вось такім незвычайным спосабам мы пазнаёміліся з кнігай Ганны Севярынец “Тры Анегіны”. За яе выданнем – неверагодная гісторыя пошукаў, натхнення, кранальных чалавечых лёсаў. Варта гартаць старонкі, варта чытаць. Варта загружаць мозг”. 

А яшчэ ў Беластоку скончыліся заняткі курсу па ткацтве паясоў і вышыўцы. Вынікі працы удзельніц курса можна будзе ўбачыць у час выпускной сустрэчы, якая адбудзецца 22 красавіка.

УЗВ-Уроцлаў

Разынкамі мінулага тыдня сталі пробныя заняткі па скандынаўскай хадзе, а таксама творчая сустрэча з паэтам Андрэям Хадановічам.

На першых занятках па скандынаўскай хадзе нашыя студэнткі знаёміліся з асновамі гэтага віду актыўнасці, вучыліся рабіць размінку і прайшлі свае першыя сотні крокаў са скандынаўскімі палкамі.

Вядомы беларускі паэт Андрэй Хадановіч адкрыў цэлы сусвет польскай паэзіі, перакладзенай на беларускую мову.


На занятку курсу па гісторыі Беларусі студэнты звярнуліся да тэмы Сярэднявечча – гаварылі пра фармаванне дзяржавы, ключавыя падзеі і постаці, спрабавалі адчуць дух таго часу і зразумець, як ён уплывае на нас сёння. Было шмат цікавых разваг і нечаканых адкрыццяў.

Сустрэчы па бібліятэрапіі зноў сталі прасторай даверу – дзе кнігі дапамагаюць лепш зразумець сябе і іншых.

УЗВ-Гданьск

Тут на мінулым тыдні адбылося адразу некалькі цікавых падзей.

Студэнты УЗВ засвойвалі Тэлеграм і ЗУМ, каб упэўнена адчуваць сябе ў інтэрнэце.

На мінулым тыдні скончыліся заняткі курса “Чароўны свет мастацтва”. Цяпер студэнткі курсу актыўна рыхтуюцца да выставы.

А яшчэ не шкадуюць добрых словаў для сваёй выкладчыцы Наталлі:

Наталля – сапраўды цудоўная! У яе такая добрая і пазітыўная энергетыка, што хочацца тварыць. На жаль, была на адным занятку, але мяне здзівіла, што МАГУ намаляваць, няхай і не як мастачка пакуль і ў гэтым таксама дапамагала Наталля. Дзякуй Вам вялікі і да новых сустрэч!

Огромная благодарность Наталье за наши тёплые, уютные творческие занятия. Если кто ещё думает, что не умеет творить на бумаге, то это заблуждение. Умеет каждый! Главное найти своего учителя. И наш учитель-это наша волшебница Наталья!

Тыдзень традыцыйна скончыўся экскурсіяй. Гэтым разам студэнты УЗВ знаёміліся з Сопатам.

Вось што піша пра экскурсію яе ўдзельніца Віялета:

Сегодня была прекрасная утренняя прогулка по Сопоту с нашей Татьяной! Всю информацию запомнить сложно, но в памяти точно останется история про известного простого и одновременно необычного жителя Сопота Чеслава Бульчинского, известного как Sopocki Parasolnik.

И про удивительного бурого мишку Войтека, служившего во времена Второй мировой, подавая боеприпасы и имея солдатскую книжку и солдацкий паёк!

УЗВ-Варшава

На мінулым тыдні варшаўскія студэнты знаёміліся з магнацкай і шляхецкай беларускай кухняй. Даведаліся пра ўплыў на беларускую кухню Боны Сфорца і французскіх кухараў. Пра тое, што кава распаўсюдзілася ў ВКЛ пасля падзей 1683 года (венскі паход Яна III Сабескага), калі кава трапіла як трафей. У XVIII стагоддзі яна ўжо стала звыклым напоем шляхты і гарадской культуры, з’явіліся кафейні і кавярні.

А яшчэ нашыя студэнты навучыліся гатаваць мішкулянцыю. Гэта страва італьянскага паходжання (ад слова “змешванне”), вядомая яшчэ з часоў Боны Сфорца і апісаная ў “Літоўскай гаспадыні”. Яна ўяўляе сабой суп з разнастайных інгрэдыентаў (“усяго патроху”).

На занятку па фінасавай пісьменнасці вучыліся складаць свой уласны бюджэт і ашчаджаць грошы, а таксама рабіць першыя крокі ў інвеставанні без вялікіх рызык.

А вось пра тое, як пазбягаць рызык ці навучыцца мінімізаваць іх наступствы расказаў старшыня праўлення фонду “Неруш Натура” Уладзімір Зуеў.

Студэнты таксама падрыхтавалі чэк-лісты дзеянняў, якія дапамогуць падрыхтавацца да любых небяспечных сітуацый.

Заняткі першага сезона УЗВ будуць доўжыцца да сярэдзіны красавіка.

Яшчэ запісы