УЗВ запрашае на адкрытыя сустрэчы ў Варшаве і Гданьску

Як арыентавацца ў сістэмах здароўя, што трэба ведаць пра традыцыйную беларускую кухню і як прыгадаваць старадаўнія стравы. На пляцоўках УЗВ пройдуць дзьве адкрытыя сустрэчы з цікавымі экспертамі і эксперткамі.

У Варшаве вядомы беларускі лекар Андрэй Вітушка распавядзе, куды і як звяртацца па дапамогу ў экстрэнных сітуацыях, як можна бясплатна зрабіць скрынінг свайго здароўя, як эфектыўна камунікаваць з медыцынскім персаналам.

Сустрэча з Андрэем пачнецца 19 сакавіка ў 17.00 па адрасе вул. Дажынкова 6а.

У Гданьску ў гэты ж дзень у 12.00 у Цэнтры Еўрапейскай Салідарнасці адбудзецца сустрэча з кандыдаткай гістарычных навук, знаўцай гісторыі беларускай шляхты Святланай Лугаўцовай.

Экспертка не толькі распавядзе пра цікавыя гістарычныя факты, але і падзеліцца рэцэптамі старадаўніх страваў, якія можна паспрабаваць прыгатаваць дома.

Абедзьве сустрэчы з’яўляюцца адкрытымі не толькі для студэнтаў УЗВ, але і для ўсіх ахвотных.

Запрашаем!

Яшчэ запісы