Тыдзень ва УЗВ: Гуканне вясны, новыя курсы, уражанні студэнтаў

Апошні зімовы тыдзень працы УЗВ зноў быў багаты на падзеі і ўражанні. У двух гарадах прайшлі адкрытыя заняткі, прысвечаныя беларускім вясновым святам. Распачалі працу некалькі новых курсаў і істотна пабольшала водгукаў ад нашых студэнтаў.

УЗВ-Уроцлаў

На гэтым тыднi тут паспяхова завершыўся курс “Паляпшэнне памяці з дапамогай мовы”.

Гэта былі насычаныя, дынамічныя і вельмі карысныя сустрэчы, падчас якіх удзельніцы не толькі атрымалі новыя веды пра працу мозгу і механізмы памяці, але і асвоілі эфектыўныя практычныя тэхнікі для яе трэніроўкі.

Заняткі праходзілі ў цёплай, добразычлівай атмасферы. Удзельніцы адзначалі прафесіяналізм вядучай, зразумелую падачу матэрыялу, лагічную структуру курса (ад простага да складанага), а таксама вялікую колькасць практыкаванняў і заданняў для самастойнай работы. Асаблівую цікавасць выклікалі інтэрактыўныя практыкаванні, якія дазволілі лепш зразумець асаблівасці ўласнай памяці.

На адрас арганізатараў і выкладчыцы прагучала шмат цёплых і ўдзячных слоў. Удзельніцы дзякавалі за магчымасць развівацца ў коле аднадумцаў, за падтрымліваючую атмасферу і за веды, якія можна адразу выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці.


Большая благодарность организаторам Университета за приглашение Евгении, которая провела занятия “Улучшение памяти при помощи языка”. Евгения как профессионал и практик с лёгкостью и очень понятно объяснила и строение нашего мозга и что отвечает за память, как это происходит …а потом терпеливо и  от простого к сложному показала нам техники тренировки и развития памяти.

Студэнты ўжо выказалі пажаданне працягнуць навучанне на гэтым курсе ў новым сезоне УЗВ.

Мне очень понравились техники, которые представила Женя. Я уверена, что буду использовать их регулярно, они действительно интересные и рабочие. Отдельное спасибо за атмосферу: обучение проходило в такой комфортной обстановке, что, несмотря на плотный график, всегда возникало желание всё отложить, лишь бы попасть к тебе на занятие. 

Выскажу пожелание и надежду на дальнейшее обучение. Очень хочется продолжения!

УЗВ-Варшава

На мінулым тыдні ў сталіцы Польшчы пачаліся два новыя курсы: “Фінансавая пісьменнасць” з Таццянай Панковай і “Без панікі” з Алай Шарко

Практычны досвед і карысныя парады Таццяны Панковай літаральна натхнілі студэнтаў на новыя дасягненні. А менавіта не проста навучыцца ўпэўнена карыстацца банкаўскімі дадаткамі, але і перайсці да больш складаных інструментаў – пачаць зарабляць на інвестыцыях. А яшчэ самастойна (без дапамогі дзяцей, унукаў ці памагатараў) самім падаць падаткавыя дэкларацыі.

На курсе Алы Шарко студэнты даведаліся, які мозг (так-так, іх у нас тры па ступені фармавання) за якія нашы дзеянні і эмоцыі адказвае. Папрактыкавалі некаторыя методыкі пазбягання панікі і падзяліліся сваім досведам рэагавання на стрэсавыя сітуацыі.

Курс Наталлі Руселік “Як адаптавацца за змен” ужо сканчаецца, пра што вельмі шкадуюць студэнты, асабліва тыя, што далучыліся да яго пазней. Вось што яны кажуць: 

Алёна: А я хачу падзяліцца захапленнем ад курсу Наталлі Руселік! Проста кожнае слова – у сэрца. Настолькі жывыя эмоцыі, абсалютны прафесіяналізм і дар спікера – гэта проста перфэкт! Хачу адзначыць: далёка не кожны профі ўмее быць лектарам, спікерам. Далёка не кожны. А Наталля — проста супер. І кожны занятак — захапленне! Дзякуй!

Вікторыя: Сёння я была першы раз і цяпер вельмі шкадую аб страчанай магчымасці, курс сканчаецца. Шкада.

Вельмі падабаецца студэнтам і тое, як выкладае польскую мову Кася Рэмбеза, на занятках якой амаль заўсёды аншлаг. 

Антаніна: Nigdy nie przestajemy podziwiać lekcji języka polskiego i naszej nauczycielki, Pani Kasi, która dyskretnie uczy nas sporej ilości polskiego słownictwa i wciela je w życie. Reszta zależy od nas – musimy je opanować i uporządkować w głowie… Dziękujemy, Pani Kasiu!

А завяршыўся тыдзень лекцыяй пра традыцыйныя беларускія веснавыя святы ад Алены Ляшкевіч.

Тыя, хто прыйшоў яе паслухаць, былі ў захапленні. Некаторыя казалі, што нібыта дома пабылі.

УЗВ-Гданьск

Тут на мінулым тыдні нашы студэнты завершылі курс “Canva: ад паштоўкі да прэзентацыі”. Гэта быў насычаны і натхняльны шлях – ад першых крокаў у праграме да стварэння ўласных праектаў.

Свае ўражанні ўдзельнікі выказалі ў водгуках:

Хачу падзякаваць нашай выкладчыцы па Canva Кацярыне, якая паказала нам магчымасці гэтага інтэрнэт-рэсурсу.

Вялікі дзякуй Кацярыне за курс Canva! Для мяне гэта вельмі карысны досвед, які патрэбны ў маёй працы. Ад першага занятку да наступных паступова прыходзіла разуменне і адчуванне руху наперад! Вялікі дзякуй! Спадзяюся на новыя сустрэчы!

Сваімі ўражаннямі падзялілася і выкладчыца курса:

Акрамя таго, на занятках па нутрыцыялогіі мы даведаліся пра важнасць і ўплыў сну на наш арганізм.

На агульнай лекцыі Алёны Шых “Дбаем пра сваё псіхічнае здароўе” удзельнікі пратэставалі сябе з дапамогай чэк-ліста псіхічнага здароўя і пазнаёміліся з метадамі барацьбы са стрэсам.

Студэнты УЗВ у Гданьску працягвалі таксама вывучаць беларускую і італьянскую мову, трэніраваць мозг на занятках па нейрагімнастыцы.

А на занятках па маляванні пазнаёміліся з новай тэхнікай – маляваннем акварэллю.

УЗВ-Гданьск: малюем прыгажость

Скончыўся тыдзень нядзельнай экскурсіяй ў Нацыянальны музей у Гданьску.

Студэнты УЗВ у Нацыянальным музеі

УЗВ-Беласток

Разынкай тыдня тут стала “Гуканне вясны” з Марыяй Грыц. Студэнты УЗВ разам з ёй спявалі, рабілі птушак, гаварылі пра традыцыі.

А яшчэ Марыя спякла смачных жаўрукоў! Вось такая атрымалася цёплая вясновая сустрэча!

З-за надвор’я і праблем са здароўяў на занятках на гэтым тыдні было не багата людзей, але тыя, што прыйшлі, атрымалі карысныя веды і ўменні.

На гімнастыцы мозгу папрацавалі з табліцамі Шультэ, зрабілі некалькі практыкаванняў на ўвагу і лагіку. Занятак атрымаўся насычаны і вельмі цёплы.

Як звычайна, заняткі з Ганнай – проста цуд! Мозг сапраўды зараджаецца і пачынае працаваць хутчэй і эфектыўней. А трапяткое адчуванне душэўнай цеплыні і добры настрой застаецца надоўга. Дзякуй!

На скандынаўскай хадзьбе, нягледзячы на складанае надвор’е, таксама правялі паўнавартасную прагулку.

Не стамляюся дзякаваць нашага трэнера па хадзьбе! Нягледзячы на надвор’е, на колькасць удзельнікаў – заняткі яшчэ ніколі не адмяняліся! Дзякуй Вам, Раман, за сённяшні цудоўны шпацыр.

На ткацтве з Рэгінай Лавор студэнты працягвалі працу над вырабамі і пачалі асвойваць новую тэхніку вышыўкі – для гэтага былі падрыхтаваны і раздрукаваны новыя ўзоры і трафарэты.

Таксама ў Беластоку прайшлі чарговыя заняткі польскай мовы.

Яшчэ запісы