Вучыліся шукаць свае карэнні, чыталі Барадуліна, спасцігалі сакрэты Canva

І гэта толькі невялікая частка падзеяў, якімі быў насычаны чарговы тыдзень працы УЗВ. Чытайце і глядзіце невялікую справаздачу пра тое, што адбывалася на пляцоўках УЗВ у Беластоку, Уроцлаве, Варшаве і Гданьску.

УЗВ-Варшава

Тут студэнты Універсітэту знаёміліся з магчымасцямі чата GPT, зрабілі чарговы крок у напрамку падпарадкавання сваім мэтам інстаграму, даведаліся пра некаторыя хітрыкі, каб рабіць добрыя фота на тэлефон.

На занятку па польскай мове пазнаёміліся з традыцыйнымі польскімі святамі, якія адзначаюцца ў гэтыя дні, а таксама патрэніраваліся здымаць кватэру і паведамляць пра сапсаваную тэхніку ці сантэхніку.

Напярэдадні дня народзінаў Рыгора Барадуліна Эла Оліна распавяла пра невядомыя старонкі жыцця класіка з уласнага досведу і знаёмства з ім.

Самай кранальнай падзеяй гэтай імпрэзы стаў момант, калі адна са студэнтак па-беларуску ўпершыню для сябе прачытала на публіцы верш дзядзькі Рыгора.

УЗВ-Уроцлаў

Ва Уроцлаве чарговы тыдзень прайшоў вельмі пазітыўна і натхняльна.

На занятках па трэніроўцы памяці ўдзельнікі выконвалі розныя практыкаванні, якія дапамагалі развіваць увагу, канцэнтрацыю і хуткасць мыслення. Таксама правяралі і ўдасканальвалі свае навыкі ведання замежных моў – было шмат жывых размоваў, усмешак і цікавых адкрыццяў.

Асабліва захапляльным стаў занятак па генеалогіі. Студэнты пачалі маляваць свой радавод, узгадваць гісторыі сваіх сем’яў, адкрываць новыя факты пра продкаў. Усе былі вельмі ўцягнутыя ў працэс, дзяліліся ўспамінамі і працавалі з вялікай цікавасцю і натхненнем.

УЗВ-Беласток

Актыўным, пазнавальным і пазітыўным быў і чарговы тыдзень заняткаў у Беластоку.

Разам з Раманам Ваўчком студэнты працягвалі засвойваць майстэрства скандынаўскай хады – рухаліся, дыхалі, трымалі сябе ў форме.

На курсе «Жывы розум» трэніравалі свае памяць і ўвагу.

Хачу выказаць вялікую падзяку Ганне за такія пазытыўныя цудоўныя заняткі ❤️. Мозг сапраўды зараджаецца, а цёплая атмасфера заняткаў дае добры настрой.

Дзякуй, Ганначка!

Удзельнікі курса Рэгіны Лавор працягвалі ткаць паясы – ужо такія прыгожыя атрымліваюцца! Чырвоныя, з узорамі, з кутасамі – проста вока радуецца.

Да пастаноўкі пад кіраўніцтвам Аляксандра Енджыеўскага рыхтуюцца “тэатралы”. Група тут невялікая, але працуе вельмі адказна і сур’ёзна!

Кацярына Еўдакімава працягвала навучаць студэнтаў розным тэхнікам малявання. У выніку пасля чарговых заняткаў студэнты зноў стварылі прыгажосць.

Вось адзін з водгукаў пра заняткі Кацярыны:

Друзья, это огонь! Проникла на занятие, уж больно захотелось порисовать. И что же? Выдох! Целый день – работа, кутерьма, хлопоты. А здесь – выдох! И вдохновение, и раздумья, и меланхолия, и проба взмахнуть кистью, и попытка “сделать красиво”, перерастающая в “просто отдохнуть”… И – главное – прекрасная компания!

Працягваліся таксама заняткі польскай мовы, а Андрэй Мялешка распавядаў ахвотным цікавыя гісторыі праз паштовыя маркі.

Я дзякую спадару Андрэю за тое, што знайшоў час і паведаў цікавосткі.

Заўсёды ведала, што пенсія – гэта час падарожжаў і свайго развіцця. Вакол столькі ўсяго цікавага, на што раней ніколі не звярнула б увагі.

А тут бачу паштоўкі з метала, дрэва, срэбра, золата. Пабачыла паштоўку (фота) коштам паўмільёна даляраў!

УЗВ-Гданьск

І тут праграма заняткаў была на розны густ.

Працягваліся заняткі па беларускай мове, займаліся арт-тэрапіяй, а на занятку па нутрыцыялогіі гаварылі пра здаровае і ўсвядомленае харчаванне.

Пачалі вывучэнне італьянскай мовы – зрабілі першыя крокі ў свет прыгожага гучання, паглыбляліся ў культуру і традыцыі.

Таксама засвойвалі праграму Canva і яе магчымасцямі.

Очень нужное и полезное занятие навыков компьютерного дизайна, обязательно пригодятся и  дома и на работе! Спасибо девочкам, помощь была оказана каждому. Сил хватило и на белорусский и итальянский языки и все в позитивном ключе!

А якія сапраўдныя шэдэўры ўжо атрымліваюцца ва ўдзельніц курса “Чароўны свет мастацтва”!

Глядзіце самі!

«Чароўны свет мастацтва” оказался действительно волшебным. Карандаш в руках держала только на уроках рисования в школе и всю жизнь считала, что я  художник  от слова “худо”))) Никакой связи между головой и рисующей рукой  от слова “совсем”. И думала, что приду, посижу, посмотрю, просто пообщаюсь.  И вот чистый лист, несколько советов  по технике от педагога, пастель в руках и результат – мой первый в жизни рисунок, который мне самой понравился. Не говоря уже о самом процессе.  Легкий внутренний свет и тихая радость в душе. Так бывает, когда встречаешься с ТВОРЧЕСТВОМ. Спасибо преподавателю Наталье за эту реализацию.

У Гданьску адбыліся таксама дзьве адкрытыя сустрэчы-прэзентацыі. Студэнты даведаліся, праз якія электронныя крыніцы можна шукаць інфармацыю пра сваіх сваякоў, а таксама даведаліся, як можна падцягнуць сваю медыяпісьменнасць з дапамогай платформы, створанай у межах праекта BonJour!

Прыгожым сканчэннем навучальнага тыдня стаў чарговы шпацыр па залітым сонцам зімовым Гданьску.

Яшчэ запісы