УЗВ: набіраем хуткасць і атрымліваем словы падзякі
Заняткі курсаў на пляцоўках УЗВ у Беластоку, Варшаве, Гданьску і Уроцлаве ідуць амаль штодня. У кожным горадзе ўжо адбыліся і першыя агульныя лекцыі. Дзелімся інфармацыяй пра тое, што цікавага адбылося ва УЗВ за апошні тыдзень і што кажуць пра заняткі нашыя студэнты.
УЗВ Варшава

Тут на працягу тыдня студэнты вывучалі польскую мову, вучыліся карыстацца сваімі смартфонамі, правільна харчавацца, спазнавалі асновы майстэрства рабіць здымкі, прадстаўляць сябе ў сацыяльных сетках, шукаць апоры ў эміграцыі і падтрымліваць сябе псіхалагічна.

А яшчэ ў час агульнай лекцыі студэнты УЗВ у Варшаве больш даведаліся пра тое, як карыстацца сваімі правамі ў Польшчы.

Усе заняткі праходзілі вельмі актыўна, на пазітыве. Людзі прапаноўвалі тое, чым маглі бы таксама падзяліцца з ўсімі. Гэта майстар-класы па фларыстыцы, беларускаму народнаму танцу, вышыванцы.
Вось некалькі водгукаў, якія мы атрымалі ад варшаўскіх студэнтаў УЗВ:
Раіса:
Ва Універсітэце цікава займацца, а таксама мы маем добрую мажлівасць пазнаёміцца і пабачыцца з нашымі суайчыннікамі. Дзякуй вялікі арганізатарам Універсітэту і нашым цудоўным выкладчыкам!
Вольга:
Я вельмі удзячна і буду рада працягу заняткаў мовы польскай. Дзенькуе за добры пачын!
Ірына:
Я тоже благодарна за организацию таких занятий и жду их продолжения. Всем успехов,позитива и хорошего настроения!
Stesha:
Дзякую за такую мажлівасць вывучаць польскую мову. А Кася – проста🔥
Ella:
Дзякуем за карысныя веды і пазітыўны настрой!
Алена:
Хачу падзякаваць за заняткі па тэме “Сам(а) сабе псіхолаг”. Вельмі цёплая атмасфера і карысныя парады ❤️
AllaVladi
Конечно, это очень хорошо! Просто супер! Большое спасибо Наталии за прекрасную атмосферу, положительные эмоции, профессионализм и интересные занятия на курсе «Як адаптавацца да змен…”
УЗВ Беласток
Тут таксама адбылося багата чаго цікавага.

На агульнай лекцыі студэнты атрымалі шмат карыснай інфармацыі, як забяспечыць сваё здароўе, як патрапіць у польскія санаторыі і г.д.
Папулярнасцю карыстаюцца заняткі скандынаўскай хадой. Шмат добрых водгукаў сабраў першы занятак курса “Фітнэс для мозга”.

Усё больш людзей далучаецца да тэатральных заняткаў.

Людзі з задавальненнем наведваюць таксама занятак па ткацтву.
Сонечны мір:
Хачу выказаць падзяку Аляксандру за такія цікавыя пазытыўныя тэатральныя заняткі. Было СУПЕР!
Сафія:
Я толькі прыйшла з заняткаў “Фітнэс мозгу” і захацела напісаць водгук. Дзякуй вялікі нашай настаўніцы.Час прайшоў хутка, працаваў не толькі мозг, але і нашы рукі і ногі! Мне спадабалася! І каб “два разы не падымацца” – я дзякую настаўніку па хадзьбе. Учора прайшлі 5.5 км. Надвор’е, паветра былі цудоўныя. Вельмі задаволена!

УЗВ Гданьск

Тут заняткі нашых курсаў праходзяць у Цэнтры Еўрапейскай Салідарнасці.
Менавіта тут 29 студзеня прайшла агульная лекцыя, у час якой Аляксандра Шалухіна (на здымку вышэй) распавяла пра гісторыю беларускага традыцыйнага адзення, паказала на прыкладах яго асаблівасці і разнастайнасці.

Слухачы даведаліся як адрозніць нацыянальнае адзенне беларусаў ад нашых бліжэйшых суседзяў: украінцаў, палякаў, літоўцаў і іншых. Пасля лекцыі слухачы змаглі задаць свае пытанні і падзяліцца сваімі ўражаннямі ад сустрэчы.
Аляксандра Шалухіна з’яўляецца майстрыхай па вырабе традыцыйнага беларускага адзення, адной з заснавальніц Майстроўні беларускага строю ў Гданьску.
На мінулым тыдні студэнты УЗВ у Гданьску вывучалі таксама беларускую мову, займаліся арт-тэрапіяй, вучыліся маляваць і выбіраць здаровае харчаванне.
Вось што напісала пра свае заняткі нашая выкладчыца Алена Шых:

– Адбыўся наш другі арт-терапеўтычны занятак. Мы знаёміліся з такім цікавым мастацкім матэрыялам, як вугаль.
Большасць групы ўпершыню трымала яго ў руках, і некаторым было складана пачаць, бо матэрыял нязвыклы, з аднаго боку – вельмі просты ў выкарыстанні і выразны, з іншага боку – непаслухмяны і ў кагосьці выклікае непрыемныя тактыльныя адчуванні.
Малюнкі ў выніку атрымаліся вельмі розныя, часам філасофскія і часта нечаканыя нават для саміх аўтараў.

Студэнты гданьскага УЗВ таксама дзеляцца сваімі ўражаннямі.
Яўгенія:
Я праслухала два заняткі нутрыцыёлага і сёння зрабіла сабе правільны сняданак – 1/3 адно яйко і 3 часткі гародніны. Па жыцці яе не любіла і апошнім часам сняданак складаўся толькі з кавы ці чагосьці яшчэ пасля 12-й гадзіны. Цяпер сяжу і думаю: а што гэта такое робіцца і што будзе далей? Ну а да мастачкі ўжо баюся ісці, а то зараз пачну карціны маляваць, хаця пэндзаль у руках не трымала…
Галіна:
Наша экскурсия по Гданьску – это ВОСТОРГ ЭМОЦИОНАЛЬНЫЙ, ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНЫЙ, ЭНЕРГЕТИЧЕСКИЙ! Очень щедро поделилась с нами экскурсовод Татьяна своими знаниями, профессионально разложенными по историческим полочкам. И своим очень интересным взглядом из прошлого в сегодняшний день. Оказывается, уникальная архитектура и красота города способна звучать и говорить с нами. Такая глубина понимания истории на уровне человеческих жизней и судеб дорогого стоит и звучит довольно редко. ОГРОМНОЕ СПАСИБО за помощь в открытии этого пространства, за радость общения. Оптимизмом и жизненной светлой энергией зарядились по полной!

УЗВ Уроцлаў
Тут таксама заняткі ідуць вельмі актыўна і цікава.

Цікава прайшла агульная лекцыя, прысвечаная беларускаму нацыянальнаму адраджэнню, якую правёў прафесар Віктар Шадурскі.

Студэнты працягвалі вывучаць генеалогію, трэніравалі сваю памяць.
Girina:
Сёння была трэцяя сустрэча па курсе: «Паляпшэнне памяці з дапамогай мовы».
Вельмі хочацца сказаць Яўгеніі словы ўдзячнасці за заняткі! 🌟 Неверагодна карысныя і пазітыўныя, а фармат – лёгкі і кампактны. Усё пабудавана гарманічна і прафесійна. Асаблівая падзяка арганізатарам прасторы за магчымасць пашырэння кругагляду і зносін з цікавымі людзьмі!

У лютым у некаторых гарадах у раскладзе заняткаў з’явяцца і новыя курсы, пра якія мы таксама абавязкова распавядзем.






