«Магчымасць жыць далей»: у Варшаве распачаў сваю працу Універсітэт Залатога Веку

17 студзеня ў Варшаве адбылося адкрыццё адукацыйна-інтэграцыйнай праграмы для беларусаў ва ўзросце 55+. Мерапрыемства наведалі каля 40 асобаў: выкладчыкі, удзельнікі, запрошаныя госці. Бракавала толькі ініцыятараў стварэння – Вітаўта і Ланы Руднікаў. Але і яны далучыліся ў фармаце анлайн віншавання. 

Задача УЗВ – аб’яднаць сталых беларусаў праз сумесныя заняткі, навучанне і культуру, дапамагчы ім заставацца актыўнымі, адчуваць сябе патрэбнымі і развівацца разам з супольнасцю.

Студэнты змогуць наведваць заняткі па разнастайных курсах: ад навыкаў карыстання смартфонам да псіхалогіі.

Узрост студэнтаў вагаецца ад 55 да 75 гадоў. Адна з самых старэйшых удзельніц падзялілася сваімі ўражаннямі:

«Спадабалася нашая першая сустрэча. Было вельмі цікава і прыгожа! Будзем сустракацца далей!»

Пасля выступу выкладчыкаў узрушаныя студэнты пачалі дазапісвацца на дадатковыя заняткі. Найбольш запатрабаваным аказаўся курс вывучэння польскай мовы, на яго зарэгістравалася 29 жадаючых. 

Выкладчыца Кася Рэмбеза расказвае пра свой курс “Польская мова для паўсядзённага жыцця”

А выкладчыца курса «Упэўненае валоданне смартфонам» Валерыя Валкагонава пачала працэс навучання адразу ж па адкрыцці. Яна дапамагла студэнтам дадацца ў агульную групу ў тэлеграме, паказаўшы кожнаму, як гэта зрабіць у тэлефоне.

На прэзентацыю завіталі і партнёры УЗВ. Яны зычылі студэнтам поспехаў, новых адкрыццяў, цікавых знаёмстваў і добрага настрою.

Сярод гасцей былі Małgorzata Stanowska (віцэ-прэзідэнт Mіжнароднага Aб’яднання Ўніверсітэтаў Трэцяга Веку (AIUTA), Ewa Sobieska (прадстаўніца фонда «Адукацыя для дэмакратыі»), Вольга Сцяпанава (старшыня фонда «Усход-Захад), Яўген Скрабутан (уладальнік вядомай беларускай кавярні «Kakao»). Яўген дазволіў правесці прэзентацыю-адкрыццё УЗВ у Варшаве ў памяшканні сваёй будучай кавярні. Таксама ён прынёс салодкі пачастунак з аднайменным надпісам. 

Яўген Скрабутан, уладальнік кавярні «Kakao»

Торт ад кавярні “Kakao”

Падчас прэзентацыі студэнты шчыра і актыўна дзяліліся сваімі ведамі, уменнямі і ўжо пачалі прапаноўваць тэмы ўласных заняткаў.

Маргарыта – адна з удзельніц натхнёна распавяла пра сваё праактыўнае стаўленне да жыцця і пра заняткі ёгай. Іншыя ажывіліся і пачалі запісвацца, каб звяртацца па парады.

Самой Маргарыце 65 год, да пераезду ў Польшчы жыла ў Брэсце. Пра сябе кажа, што любіць спасцігаць новае, навучацца і навучаць, бо працавала педагогам. Ва Універсітэце спадзяецца сустрэць цікавых людзей і працягваць развівацца.

Святлана, ураджэнка Ліды, запісалася ва Ўніверсітэт, каб выцянуць сябе з багны дэпрэсіі.

– Я тут 3,5 гады. Не планавала ніколі пакідаць Радзіму, але была вымушаная зрабіць гэта. Часам прыходзіцца няпроста, бо думала, што ўсё магу і ўмею, а тут даводзіцца зноў шукаць сябе наноў. Таму маю вялікую надзею на УЗВ, на новыя веды і знаёмствы.

На сустрэчу людзі прыходзілі і сямейнымі парамі. Вось што гавораць Наталля і Яўген (імёны змененыя):

Яўген: Мы минчане. 

Наталля: Мне 57 лет. Информацию о университете я нашла на страницах интернета. И решила – почему бы и нет? Как раз временно не работаю, есть масса свободного времени. Ну и решила попробовать. Ну и это как бы возможность новых знакомств, новых связей. Ну и чтобы не сидеть дома, а выйти в люди, выйти в свет. И, может быть, где-то что-то свое внести и научиться чему-то у других. 

Яўген: Супруга просто очень много знает, умеет и любит искусство. В свое время художественную школу закончила, флористика, цветы там… А продвинуть правильно это хочет, но надо умение. Но не умеет и не знает как. Дочке объясняешь, у дочки времени никогда нет: «Мама, ты что, сама типа не понимаешь?». Поэтому и такие курсы, которые даже вот по фотографии, как снять красиво. Купить хороший телефон – это одно, а как цифровой техникой правильно пользоваться – это другое. К нам приезжал, для примера, маленький человек, девять лет. 

Наталля: И он меня просто поразил, как он знает это все. И он мне взял телефон: «А хотите я вам это покажу? А хотите это?» И я себя таким древним человеком почувствовала, что «О боже мой!». Девять лет – дети просто плавают как рыбка в воде, они все это знают, они это умеют. А мы как… как отсталые. Нет, думаю, надо что-то менять.

Яўген: Хотим развиваться, где-то, может быть, со временем свой бизнес какой-то заложить. 

Наталля: Этот университет для меня – это возможность жить дальше. 

Напрыканцы сустрэчы сваімі ўражаннямі падзялілася і Аксана Колб, каардынатарка Універсітэта Залатога Веку ў Варшаве.

Заняткі УЗВ ў Варшаве ўжо пачаліся і працягнуцца да красавіка. На некаторыя з курсаў яшчэ можна запісвацца да канца студзеня. Для гэтага трэба выбраць па гэтай спасылцы курс, які вам цікавы, а затым запытаць у каардынатаркі курса ў Варшаве (+48 786 306 375), ці ёсць на яго месцы.

Заснавальнікам Універсітэта Залатога Веку (УЗВ) з’яўляецца Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE). Дзейнасць фонду абапіраецца на шматгадовы досвед Гарадзенскага Універсітэта Залатога Веку, які функцыянаваў больш за 15 гадоў, а таксама на найлепшыя практыкі Польшчы і іншых краін у сферы інтэлектуальнай, фізічнай і сацыяльнай актывізацыі людзей сталага ўзросту.

Універсітэт Залатога Веку працуе зараз у чатырох гарадах Польшчы.

Яшчэ запісы