Не на пустым месцы: як ствараўся УЗВ
Першыя крокі па стварэнні Беларускага Універсітэту Залатога Веку ў Польшчы былі зробленыя яшчэ вясной 2025 года.
У траўні мы распачалі даследаванне адукацыйных патрэбаў сталых беларусаў у Польшчы. Мы запыталі, ці гатовыя яны наведваць адукацыйна-інтэграцыйныя пляцоўкі, калі такія будуць створаныя, а таксама якія тэмы навучання ім найбольш цікавыя.
Удзел у даследавані ўзялі больш за сто чалавек і амаль усе яны выказалі жаданне стаць студэнтамі альбо выкладчыкамі будучага Універсітэту.
Гэтае ж даследаванне дапамагло нам лепш зразумець адукацыйныя прыярытэты сталых беларусаў.
Далей, у чэрвені і ліпені дзякуючы дафінансаванню Polsko-Amerykańskiej Fundacji Wolności у межах праграмы RITA – Przemiany w regionie, якую рэалізуе Fundacja Edukacja dla Demokracji, мы правялі сустрэчы са сталымі людзьмі і патэнцыйнымі адукатарамі ў Беластоку, Варшаве, Вроцлаве і Гданьску.
Удзел у іх узялі каля 60 чалавек. Менавіта пасля гэтых сустрэч у кожным з названых вышэй гарадоў пачалі фармавацца ініцыятыўныя групы па стварэнні УЗВ.
У жніўні актывісты ініцыятыўных груп з гэтых гарадоў сабраліся на Акадэмію лідэраў УЗВ, дзе знаёміліся з польскім досведам, планавалі розныя аспекты арганізацыі працы УЗВ.
У кастрычніку быў абвешчаны набор выкладчыкаў і каманда УЗВ распачала шчыльную падрыхтоўку да першага сезона працы Універсітэта.
Планёркі, узгадненне з выкладчыкамі праграм заняткаў, перамовы з партнёрамі, пршук памяшканняў – усё для таго, каб ужо ў сярэдзіне снежня абвясціць набор студэнтаў.
Першыя заняткі Універсітэта запланаваныя на сярэдзіну студзеня.






